навіны

Расея ўдарыла па жылым доме ў Палтаве. Ёсць загінулыя

Ракетны ўдар па Палтаве
Наступствы ракетнага ўдару па Палтаве, 1 лютага 2025 года. Фота: poltavskaOVA / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Раніцай 1 лютага расейскія войскі абстралялі ўкраінскую Палтаву. Ракета трапіла ў пяціпавярховы жылы дом. Вядома пра трох загінулых і дзесяцярых пацярпелых, сярод якіх – адно дзіця.

Ракетай быў разбураны пад’езд дому з 1 па 5 паверхі, распачаўся пажар. Таксама пашкоджаныя суседнія дамы і 12 аўтамабіляў. На месцы ўдару працуюць ратаўнікі, экстранныя службы.

,,

«Вораг ударыў па Палтаве. Ёсць траплянне ў жылы будынак. Зараз на месцы працуюць ратаўнікі, экстранныя службы. Інфармацыя ўдакладняецца. Не грэбуйце бяспекай, заставайцеся ў сховішчах да адбою!», – паведаміла Палтаўская абласная ваенная адміністрацыя.


У выніку ракетнай атакі тры чалавекі загінулі, 10 – параненыя, сярод іх – адно дзіця. Супрацоўнікі ДСНС Украіны ўратавалі 21 чалавека.


Таксама раніцай 1 лютага быў абстраляны Харкаў. У выніку трапляння «шагэду» часткова разбураны адзін прыватны дом, пацярпелі 16. Загінула адна жанчына, пяцёра чалавек параненыя.


Колькасць ахвяраў удару па шматпавярховіку ў Сумах 30 студзеня вырасла да 10 чалавек. У лякарні памерла 76-гадовая жанчына, якую ратаўнікі дасталі з-пад плітаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10