навіны

У ЗША разбіўся медычны самалёт з хворым дзіцём на борце

На месцы крушэння самалёту ў Філадэльфіі
На месцы крушэння самалёту ў Філадэльфіі, ЗША, 31 студзеня 2025 года. Фота: Matthew Hatcher / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Другая за тыдзень авіякатастрофа адбылася ў ЗША. 31 студзеня, каля 18:30, на паўночным усходзе Філадэльфіі ўпаў медычны самалёт, які перавозіў хворую дзяўчынку, што праходзіла лячэнне ў Штатах. Усяго на борце было шэсць чалавек.

Пошукавая аперацыя на рацэ Патоўмак недалёка ад аэрапорта ім. Рэйгана ў Вашынгтоне, ЗША. 30 студзеня 2025 года. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

У ЗША пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам і ўпаў у раку

навіны

Самалёт Learjet 55 належыў кампаніі паветранай хуткай дапамогі. На борце знаходзіліся два пілоты, лекар і фельчар, дзяўчынка з Мексікі, якая лячылася ад сур’ёзнага захворвання ў ЗША, і ейная маці.


На відэазапісу, на які трапіў момант катастрофы, бачна, як самалёт увайшоў у піке, урэзаўся ў зямлю і выбухнуў.


Адбылося гэта каля гандлёвага цэнтру. На месцы падзення загарэліся некалькі дамоў і аўтамабіляў. Ёсць інфармацыя пра параненых. Сярод пасажыраў і экіпажу самалёту ніхто не выжыў.


Прычыны крушэння пакуль невядомыя. Надвор’е ўвечары 31 студзеня на паўночным усходзе Філадэльфіі было прахалодным і даждлівым, бачнасць – кепскай.


У чацвер, 30 студзеня над Вашынгтонам сутыкнуліся пасажарскі самалёт Bombardier CRJ700, які ішоў на пасадку, і вайсковы верталёт Sikorsky H-60 (Black Hawk). Загінулі 67 чалавек.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10