навіны

Суд над сям’ёй і пакаранне за адпор ГУБАЗіКу ў цывільным. Рэпрэсіі 31 студзеня

Папраўчая калонія № 3, Віцьба. Фота: Белсат
Папраўчая калонія № 3, Віцьба. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі будуць судзіць мужчыну, які адбіваўся групы нападнікаў у цывільным, якія апынуліся ГУБАЗіКам, а таксама сілавікі працягваюць караць цэлыя сем’і і лекараў. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.

Жыхара Магілёва, 62-гадовага Аляксандра Кандрычына, які адбіваўся ад губазікаўцаў у цывільным, будуць судзіць за «замах на забойства». Яму пагражае прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Працэс пачнецца 11 лютага.

Паводле міліцыі, сілавікі падышлі да Аляксандра «для прафілактычнай размовы». Ён нібыта дастаў нож і стаў адбівацца і нанёс не менш за два ўдары аднаму губазікаўцу і пяць удараў другому, у тым ліку ў вобласць грудной клеткі.

Мужчыну абвінавацілі па трох артыкулах: ч. 2 арт. 295 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»), арт. 364 КК («Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), ч. 2 арт. 139 КК («Забойства»). Прымусовае лячэнне мужчыне пагражае, бо яго будуць судзіць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне».

Працэс будзе весці суддзя Васіль Галкоўскі.

Алена Шарафановіч. Фота: currenttime.tv
«Уладам пляваць на хворых дзяцей». У Менску пачаўся суд над вядомым дзіцячым анколагам Аналітыка

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовага шпіталю Ігара Леанідавіча Гудкова.

Яго вінавацяць па ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляе «Вясна». Судзіць яго будзе Іна Грабоўская. Улетку 2024 года лекар атрымаў падзяку ад міністра аховы здароўя.

А лаўрэата конкурсаў вакалістаў і ўдзельніка пеўчага хору Даніэля-Ландсея Кейты працягваюць судзіць за пратэсты, піша «Вясна». Яго ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Працэс узначальвае суддзя Таццяна Пірожнікава.

На відэа, якое зняла сілавікі, хлопец кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянераў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.

Даніэль – лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна.

У Гродзенскім абласным судзе працягваецца разгляд справы мужа і жонкі Леаніда і Антаніны Церабей. Іх судзяць паводле пяці палітычных артыкулаў, паведамляе «Вясна».

Сям’ю затрымалі ў чэрвені 2024 году. У іх ёсць дзіцёнак, таму маці пакідалі на волі да суда.

Іх судзяць за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК), удзел у мірным сходзе (арт. 342 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК) і здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК). Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лекар падчас пандэміі. Чарнаўцы, Украіна. 4 траўня 2020 года. Фота: Mstyslav Chernov / Wikimedia, CC BY-SA 4.0
Жывым добра казаць, што «ковід перамаглі». Што было са смяротнасцю ў Беларусі ў разгар пандэміі – і што цяпер? Аналітыка

У Менскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволеным Арцёмам Ліцевічам. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.

Раней яго ўжо асудзілі за заклікі да сакцый (арт. 361 КК) і ўдзел у мірным сходзе (арт. 342 КК). Вынік суда быў невядомы. Напрыканцы студзеня 2025 года Арцём унесены КДБ у «спіс тэрарыстаў».


31-гадовага Максім Ермаловіча судзяць праз два гады пасля затрымання ў студзені 2023 года, паведамляе «Вясна». Працэс пачнецца 11 лютага. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што ён павёўся на фэйкавую рассылку плана «Перамога» і нібыта напісаў, што гатовы «выконваць заданні».

«Наша Ніва» заўважыла, што уліковы запіс Ермаловіча ў сацсетках яшчэ актыўны і нехта пакідае з яго каментары. Верагодна, гэта робіць ГУБАЗіК, які Максіма і затрымаў.

Ермаловіча абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Да «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» дадалі яшчэ 16 чалавек — цяпер у ім 4900 прозвішчаў, паведамляе «Вясна».

Сярод іншых, у спіс трапіў асуджаны за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам Міхаіл Фандо, айцішніца Анастасія Жыльская, асуджаны да 20 гадоў калоніі Дзмітрый Асіюк.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10