навіны

Трэці абмен закладнікамі паміж Ізраілем і «Хамасам» і 80-я гадавіна вызвалення Аўшвіцу-Біркенаў. Здымкі тыдня

Жанчыну, якая выжыла ў нямецкім канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў, суцяшаюць падчас цырымоніі з нагоды 80-й гадавіны вызвалення лагеру. Асвенцім, Польшча
Жанчыну, якая выжыла ў нямецкім канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў, суцяшаюць падчас цырымоніі з нагоды 80-й гадавіны вызвалення лагеру. У Аўшвіц дэпартавалі як мінімум 1,3 млн чалавек, з іх загінулі як найменш 1,1 млн. У 1947 годзе на месцы лагеру паўстаў Музей Аўшвіц-Біркенаў. У 2005 годзе дату 27 студзеня ААН прызначыла Міжнародным днём памяці ахвяраў Галакосту. Асвенцім, Польшча. 27 студзеня 2025 года. Фота: Andrzej Iwanczuk / NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Пратэст актывістаў «Just Stop Oil» каля будынку Каралеўскага суда ў Лондане, 80-ая гадавіна вызвалення нацысцкага канцэнтрацыйнага лагеру Аўшвіц-Біркенаў, трэці абмен закладнікамі паміж Ізраілем і «Хамасам» у рамках пагаднення аб спыненні агню, захоп паўстанцамі M23 адміністрацыйнага цэнтру правінцыі Паўночнае Ківу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга – сабралі галоўныя фатаграфіі тыдня.

Мужчына фатаграфуе раку Вілен (Vilaine), што выйшла з берагоў у французскім горадзе Рэдон (Redon). Дэпартаменты Люар-Атлянтык (Loire-Atlantique) і Марбіян (Morbihan), а таксама Іль-э-Вілен (lle-et-Vilaine), дзе з 26 студзеня былі эвакуяваныя 600 чалавек, былі пераведзеныя ў рэжым чырвонай трывогі ў звязку з паводкаю пасля шторму Эрмінья. Рэдон, Францыя. 29 студзеня 2025 года. Фота: Damien Mayer / AFP / East News

Палестынская групоўка «Ісламскі джыхад» суправаджае 29-гадовую ізраільцянку Арбэль Егуд да машыны Чырвонага Крыжа ў горадзе Хан-Юніс у межах трэцяга абмену закладнікамі. «Хамас» перадаў Чырвонаму Крыжу трох ізраільскіх закладнікаў і пяць грамадзянаў Тайланду, згодна з умовамі пагаднення аб спыненні агню з Ізраілем. Ізраільскі ж бок вызваліў 110 палестынскіх зняволеных. Хан-Юніс, сектар Газа. 30 студзеня 2025 года. Фота: Eyad Baba / AFP / East News

Ізраільскія памежнікі разганяюць ультраартадаксальных габрэяў падчас сядзячай акцыі пратэсту супраць пастановы Вярхоўнага ізраільскага суда аб тым, што іх належыць браць на вайсковую службу. Кір’ят-Она (Kiryat Ono), Ізраіль. 28 студзеня 2025 года. Фота: John Wessels / AFP / East News

Сотні кангалезскіх салдатаў, якія масава здаліся паўстанцам M23, грузяць у цяжкавікі, каб вывезці ў невядомае месца. Паўстанцкая групоўка M23, якую падтрымлівае Руанда, абвясціла пра захоп гораду Гома, адміністрацыйнага цэнтру правінцыі Паўночнае Ківу. Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Фэлікс Чысэкедзі заклікаў да шырокамаштабнай вайсковай мабілізацыі супраць паўстанцаў. Гома, Дэмакратычная Рэспубліка Конга. 30 студзеня 2025 года. Фота: Daniel Buuma / Getty Images

Некалькі тысяч дэманстрантаў сабраліся перад будынкам Грамадскай тэлерадыёкампаніі Грузіі, перакрыўшы праспект. Пратэстоўцы заклікаюць вызваліць палітвязняў і журналістку Мзію Амаглобэлі, якая трымае галадоўку ўжо 19 дзён. Акцыі пратэсту супраць прыпынення ўрадам Грузіі перамоваў аб уступленні ў Еўразвяз да 2028 года працягваюцца ўжо 63 дні. Тбілісі, Грузія. 29 студзеня 2025 года. Фота: Jerome Gilles / NurPhoto via Getty Images

Жанчына робіць фатаграфіі перад канцэртнай залай «Марая», самым вялікім у свеце люстраным будынкам, спраектаваным архітэктарам Флёр'янам Бое (Florian Boje) у горадзе аль-Уля, Саудаўская Аравія. 27 студзеня 2025 года. Фота: Loic Venance / AFP / East News

Экаактывісты кампаніі «Just Stop Oil» праводзяць акцыю пратэсту, каб прыцягнуць увагу да слухання ў Апеляцыйным судзе. Суд разглядае апеляцыі 16 актывістаў, асуджаных агулам на больш чым 41 год пазбаўлення волі за негвалтоўныя пратэсты, улучна з блакаваннем дарог і пашкоджаннем твораў мастацтва. Праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць краіну ў сувязі з узмацненнем рэпрэсіяў і крыміналізацыяй кліматычнага актывізму. Лондан, Вялікая Брытанія. 29 студзеня 2025 года. Фота: Leon Neal / Getty Images

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10