навіны

Місія ЗША пры АБСЕ раскрытыкавала выбары ў Беларусі

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: osce.usmission.gov
podpis źródła zdjęcia

Часовая павераная ў справах ЗША пры АБСЕ Кэтрын Брукер заявіла на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ 30 студзеня, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў рэпрэсіўнай абстаноўцы, а рэальнай канкурэнцыі не было. Пра гэта паведамляе Місія ЗША пры АБСЕ.

Па словах Кэтрын Брукер, акрамя рэпрэсій, выбары ў Беларусі характарызаваліся дзяржаўнай цэнзурай, працягваецца прыгнётам свабодных і незалежных СМІ, арганізацый грамадзянскай супольнасці. Таксама да палітычных працэсаў не дапушчаныя дзеячы дэмакратычнай апазіцыі.


«Нядзіўна, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў сябе пераможцам, нягледзячы на тое, што працэс быў глыбока непаўнавартасным і не ўяўляў рэальнай канкурэнцыі. Яго рэжым працягвае затрымліваць і заключаць у турмы тых, хто адважваецца выказваць меркаванне, якое супярэчыць зацверджанаму наратыву. Паводле ацэнак, цяпер за кратамі знаходзяцца 1250 палітычных зняволеных, нягледзячы на нядаўняе вызваленне некалькіх дзясяткаў чалавек», – адзначыла Брукер.


Місія ЗША пры АБСЕ выказвае шкадаванне, што Беларусь не накіравала своечасовае запрашэнне Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ для назірання за выбарамі. Такім чынам працэс страціў яшчэ больш даверу і празрыстасці.

,,

«Мы нагадваем Беларусі пра важнасць прынцыпаў і абавязацельстваў АБСЕ, якія яна, як і ўсе дзяржавы-ўдзельніцы, абавязалася выконваць, уключаючы павагу правоў чалавека і асноўных свабод усіх людзей», – склала Кэтрын Брукер.


31 студзеня група з 38 краін АБСЕ таксама заявілі аб недаверы да выбараў і асудзілі рэпрэсіі, аднак ЗША не далучыліся да агульнай заявы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10