навіны

Шэраг удзельнікаў АБСЕ выпусцілі заяву наконт выбараў у Беларусі. ЗША не далучыліся

Сцягі АБСЕ ў Вене. Фота: osce.org
Сцягі АБСЕ ў Вене. Фота: osce.org
podpis źródła zdjęcia

Краіны нефармальнай Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ выпусцілі заяву аб выбарах у Беларусі, дзе гаворыцца пра тое, што працэс не можа лічыцца свабодным і справядлівым. Таксама ў заяве асуджаюцца рэпрэсіі. Пад заявай падпісаліся 38 краін-удзельніц АБСЕ, аднак там няма ЗША.

Заяву падтрымалі Бельгія, Балгарыя, Канада, Харватыя, Чэхія, Кіпр, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Чарнагорыя, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Украіна, Вялікая Брытанія і Германія, Аўстрыя, Албанія, Андора, Боснія, Ліхтэнштэйн, Мальта, Сан-Марына, Швейцарыя і Паўночная Македонія.


«У 1990 годзе ў Капенгагене ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ заявілі, што "воля народа, свабодна і справядліва выяўленая падчас перыядычных і сапраўдных выбараў, з'яўляецца асновай улады і легітымнасці любога ўрада". Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся 26 студзеня, далёка не адпавядалі гэтаму агульнаму стандарту», – гаворыцца ў заяве.


Там падкрэсліваецца, што зыход выбараў быў наканаваны беларускім урадам, а галасаванне праходзіла ў атмасферы страху і рэпрэсій.

Святлана Ціханоўская і Чарлз Кушнэр. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская паразмаўляла з Трампавым сватам, які ўзначаліў дэлегацыю ЗША ў «Аўшвіц-Біркенаў»

навіны

«Больш за тое, беларусам было адмоўлена ў доступе да інфармацыі ад незалежных, плюралістычных СМІ, – адзначаецца ў заяве. – У перадвыбарчы перыяд рэпрэсіі ўзмацніліся. Хоць некаторыя палітычныя зняволеныя былі вызваленыя, у Беларусі па-ранейшаму ўтрымліваюцца пад вартай многія іншыя. Больш за 1 250 чалавек застаюцца ў зняволенні. Многія палітвязні падвяргаюцца ізаляцыі, жорсткаму абыходжанню і адсутнасці медыцынскай дапамогі».


У АБСЕ нагадалі, што напярэдадні выбараў 42 работнікі СМІ знаходзіліся ў турме.


У заяве асуджаецца дапамога беларускіх уладаў у расейскай агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі.


«Мы зноў звяртаемся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і забяспечыць іх рэабілітацыю.


Ніякія выбары не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі або адпавядаюць міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў абстаноўцы бесперапынных рэпрэсій, якія характарызуюцца пастаянным ціскам на грамадзянскую супольнасць, адвольнымі затрыманнямі і паўсюднымі парушэннямі правоў чалавека, а таксама абмежаваннямі любога сапраўднага палітычнага ўдзелу і адсутнасцю годных даверу кандыдатаў ад апазіцыі», – адзначаюць краіны-падпісанты заявы.


Падкрэсліваецца, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ атрымала запрашэнне назіраць за выбарамі ў Беларусі ўсяго за дзевяць дзён да дня саміх выбараў. Гэта не дазволіла арганізацыі атрымаць доступ да ключавых этапаў выбарчага працэсу.


«Што зрабіла немагчымым паўнавартаснае назіранне. Гэта служыць яшчэ адным доказам таго, што гэты выбарчы працэс не адрозніваўся празрыстасцю і дакладнасцю», – гаворыцца ў заяве.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10