навіны

Замарожванне амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ датычна Беларусі

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Еўракамісіі нагадалі, што напрыканцы 2024 года для Беларусі быў зацверджаны пакет дапамогі ў памеры 30 мільёнаў еўраў, і гэтая дапамога застанецца актуальнаю.

Замарожванне амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ наконт Беларусі. Такі адказ атрымала «Еўрарадыё» ад Еўракамісіі.


«Пастанова кіраўніцтва ЗША прыпыніць міжнародную дапамогу на тры месяцы, уключаючы Беларусь, не ўплывае на бягучае фінансавае падтрыманне беларускага народу з боку ЕЗ, – гаворыцца ў адказе. – Еўрапейскі звяз застаецца цвёрда адданым падтрыманню беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў, праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсіяў, а таксама культурных і адукацыйных ініцыятываў».


Як вядома, першыя ўказы Трампа на прэзідэнцкай пасадзе сталіся даволі скандальнымі. Сярод іх і памілаванне нападнікаў на Капітолій, і выхад з Парыжскага пагаднення, і расчышчэнне шляху для бурэння нафты ў Арктыцы, і прыпыненне дапамогі іншым краінам, і шмат чаго яшчэ. Усе яны былі апублікаваныя на сайце Белага дому.


Нагадаем, яшчэ 12 снежня мінулага года ў Еўрапарламенце адбылася канферэнцыя «Standing with the people of Belarus». Еўрадэпутаты і прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў і ініцыятываў размаўлялі пра тое, як развязаць сітуацыю палітычных зняволеных і іхных сем’яў, вызначыць шляхі дэмакратычнага пераходу ў Беларусі, даследуючы ролю ЕЗ і партнёраў у падтрыманні мірнай і ўстойлівай дэмакратычнай будучыні.


Там жа сталася вядома, што новы пакет дапамогі дэмсілам Беларусі ад Еўразвязу на 2025 год будзе выдзелены ў памеры 30 млн еўраў. Пра гэта ў Еўрапейскім парламенце заявіла еўракамісар у пытаннях пашырэння ЕЗ Марта Кос.


Усяго, як распавяла еўракамісарка падчас свайго выступу на канферэнцыі, пачынаючы з 2020 года, памер падтрымання беларускім дэмакратычным сілам ад Еўразвязу склаў 170 млн еўраў.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10