Крыж на кар'еры Віктара Лукашэнкі. Хто яго паставіў?

Незаконны кіраўнік Рэспублікі Беларусь шукае наступнага прэзідэнта. Гэта вынікае з ягоных заяваў. Якія варыянты разглядаюцца?

Чаму Лукашэнка зняў свайго сына Віктара з важнай пасады? Якую ролю ён адводзіць Мікалаю Лукашэнку? Як Святлана Ціханоўская кантактуе з камандай Доналда Трампа? Пра гэта ў праграме «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою. У дыскусіі бяруць удзел вайсковы аглядальнік Зміцер Міцкевіч і Яўген Валошын, аўтар YouTube-каналу «Пара».

Аляксандр Лукашэнка ўжо не мача. Ці бачыць ён Колю наступным дыктатарам?

Лукашэнка зняў сына Віктара з высокай пасады і зліквідаваў яе. Што магло паўплываць на гэтую пастанову? Ці ён паставіў крыж на палітычнай кар’еры старэйшага сына? Якую будучыню ён рыхтуе для Мікалая? Сяргей Пеляса абмяркоўвае праблему пераемніка Аляксандра Лукашэнкі са Змітром Міцкевічам і Яўгенам Валошыным.

Антыпольскі выпад Лукашэнкі

Падчас гэтак званай выбарчай прэс-канферэнцыі Лукашэнка не ўтрымаўся, каб не выказаць усё, што ён думае пра Польшчу. А таксама чаго чакае ад яе. Ці знойдуць супольныя пункты паразумення Менск і Варшава? І на што гатовы Лукашэнка, каб іх урэшце адшукаць? Віталь Бабін.

Паводле Лукашэнкі, памежным войскам патрэбная дапамога

Нарада Лукашэнкі з сілавікамі і скандал ва ўкраінскім войску ў аўтарскай рубрыцы Змітра Міцкевіча «Лінія фронту» пра бяспеку Беларусі і вакол яе.

Ціханоўская рэпрэзентавала Беларусь на юбілеі вызвалення Аўшвіцу

Пакуль Лукашэнка раздае каманды сілавікам, Ціханоўская рэпрэзентавала Беларусь на юбілеі вызвалення гітлераўскага канцлагеру Аўшвіц. Падчас урачыстасцяў Святлана Ціханоўская пагаварыла з Чарльзам Кушнэрам, бацькам зяця Доналда Трампа, Джэрэда Кушнэра. Бацькі Чарльза Кушнэра – габрэі з Наваградку.

У Сербіі ёсць шанец змяніць уладу

Антыкарупцыйныя пратэсты ў Сербіі не сціхаюць трэці месяц. Яны ўжо прывялі да першых вынікаў – прэм'ер краіны Мілаш Вучэвіч падаў у адстаўку. Прэзідэнт Сербіі Александр Вучыч кажа пра тое, што калі новы ўрад не сфармуецца цягам 30 дзён, то давядзецца праводзіць выбары. Ці мірнымі пратэстамі можна зрынуць аўтарытарны рэжым, нават калі за ім стаіць Расея і Кітай? Высвятляла Наста Ільіна