У Баранавіцкім раёне было знойдзенае цела жанчыны, якую, імаверна, загрызлі жывёліны.
Падчас прагульвання побач з адным з дамоў вяскоўка знайшла цела невядомай жанчыны. На месца здарэння выехала следчая група са спецыялістамі Баранавіцкага міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў.
На целе памерлай жанчыны былі цялесныя пашкоджанні, верагодна ад укусаў жывёлінаў. Дакументаў пры ёй не знайшлі.
Эксперты правялі дактыласкапіраванне памерлай жанчыны, што, як паведамляецца, было складана праз высыханне скуры і дэфармацыю папілярных узораў. Па выніках правярання адбітка пальца рукі было ўстаноўлена супадзенне з адбіткамі мясцовай жыхаркі з Баранавічаў, 1991 года нараджэння.
Паведамляецца, што крымінальны аспект смерці адсутнічае.
Надзея Вольная belsat.eu