навіны

Лукашэнка павысіў тарыфы ЖКГ да «гранічна дапушчальных»

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

30 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, што вызначыў «гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год».

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг вырастуць за год на 21 рубель (гэта 0,5 базавай велічыні – Заўв. рэд.).


Дакумент прадугледжвае павышэнне тарыфаў ЖКГ у два этапы: з 1 студзеня – на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на 17,05 рубля; з 1 чэрвеня – на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння на 3,95 рубля.


Сцвярджаецца, што сёлета ўдзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям’і з трох чалавек, з якіх двое працуюць з сярэдним па краіне заробкам, складзе 3,8 %, сям’і з двух пенсіянераў – 8,3 %.


Нагадаем, папярэдні раз Лукашэнка павышаў тарыфы ЖКГ 2 лютага 2024 года. Тады яны таксама выраслі ў два этапы, сумарна на 20 рублёў.


Дарэчы, нядаўна Белстат падлічыў рост цэнаў на шмат якія тавары і паслугі за мінулы год. У лідарах апынуліся ікра, салодкі перац і бульба. Яны падаражэлі больш як на 30 %. Акрамя таго, істотна за год падаражэла кава, шакалад, аліўкавы алей, рыс, рыба – усё тое, што Беларусь завозіць з-за мяжы. Пры гэтым, паводле падлікаў Белстату, на 13,7 % патаннела грэчка, на 11 % – капуста, на 5,8 % – буракі, на 3,3 % – свежыя гуркі, на 1,7 % – яблыкі, на 0,3 % – цукар. У сярэднім цэны на харчы выраслі летась на 6,5 %.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10