На мяжы з Беларуссю ў вёсцы Пашальчай Шальчынінкайскага раёну літоўскія памежнікі выявілі 25-метровы тунэль, які выкарыстоўваўся для кантрабанды.
Як паведамляе партал lrt.lt, пра пачатак расследавання паведаміў дарадца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) Гіедрус Мішуціс.
Адзначаецца, што ад Беларусі вёску аддзяляе памежны плот і вузкая рака Шальча. Вёска ўваходзіць у зону надзвычайнай сітуацыі, абвешчанай у 2021 годзе пасля пачатку міграцыйнага крызісу.
Як высветлілася, найчасцей незаконна з Беларусі ў Літву намагаюцца ўвезці цыгарэты. Паводле літоўскай памежнай службы, толькі з пачатку года Літва ўжо перахапіла 20 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі.
Нагадаем: 2024 годзе Дэпартамент міграцыі Літвы прызнаў пагрозаю нацыянальнай бяспецы 598 беларусаў і 125 расейцаў.Таксама вядома, што 179 беларусам з 598, прызнаных пагрозаю нацыянальнай бяспецы, Літва не выдала часовага дазволу на жыхарства, яшчэ 232 не працягнула яго. 175 грамадзянам Беларусі дазвол на жыхарства ў Літве быў ануляваны.
Надзея Вольная belsat.eu