навіны

Палітвязня Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру

Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч. Фота: hramada.org
podpis źródła zdjęcia

Пра вылучэнне палітзняволенага лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча на Нобэлеўскую прэмію міру апавялі ягоныя паплечнікі.

Дэпутат Еўрапейскага парламенту Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў Статкевіча кандыдатам на прэмію.

,,

«Шалёную працу ў аўральным парадку для збору матэрыялаў правяла каманда Народнай грамады. І мы паспелі да заканчэння тэрміну прыёму заявак», – апавялі паплечнікі палітыка.


Нобэлеўская прэмія міру прысуджаецца штогод фізічным асобам і арганізацыям, якія, на меркаванне Нобэлеўскага камітэту ў Осла, зрабілі выбітны ўнёсак у справу ўмацавання міру.


У 2022 годзе лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру стаўся беларускі палітычны вязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі.


Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых закалотаў (ч. 1 арт. 293 КК РБ). З лютага 2023-га яго ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і вонкавым светам – у рэжыме інкамунікада.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10