навіны

Эрдаган павіншаваў Лукашэнку з «перамогаю на выбарах»

Рэджэп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган у 2019 годзе. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з «перамогаю на выбарах», паведаміла 30 студзеня прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Эрдаган пажадаў Лукашэнку «далейшых поспехаў на высокай пасадзе».

,,

«Я перакананы, што супраца, якая існуе паміж нашымі краінамі, у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах у будучым перыядзе яшчэ больш узмацніцца дзякуючы нашым супольным высілкам. Карыстаючыся выпадкам, ізноў выказваю вашай дастойнасці зычэнні здароўя і шчасця, а сяброўскаму беларускаму народу – росквіту і дабрабыту», – перадаў свае віншаванні прэзідэнт Турцыі.


Краіны, лідары якіх павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перамогай у студзені 2025 года. Інфаграфіка: Белсат
Якія краіны павіншавалі Лукашэнку з «перамогай» у 2020 годзе, а якія – цяпер? Аналітыка

Таксама 30 студзеня Лукашэнку павіншавалі кароль Бахрэйну шэйх Хамад бін-Іса аль-Халіфа і спадчынны прынц, прэм’ер-міністр гэтай краіны Сальман бін-Хамад аль-Халіфа.


Кароль Бахрэйну падзякаваў Лукашэнку за двухбаковыя дачыненні паміж Каралеўствам і Беларуссю і выказаў намер умацоўваць супрацу.


Раней Лукашэнку павіншавалі лідары Азербайджану, Казахстану, Кыргызстану, Расеі, Таджыкістану, Туркменістану, Узбекістану, В’етнаму, Кітаю, М’янмы і Пакістану.


З Еўропы прыйшло два віншаванні – ад прэзідэнта Сербіі і старшыні Босніі і Герцагавіны. Таксама Лукашэнку павіншавалі кіраўнікі Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа. З лідараў Афрыкі і Акіяніі ніхто яму віншаванняў не дасылаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10