навіны

У Нямеччыне Бундэстаг падтрымаў узмацненне кантролю за мігрантамі

Бундэстаг
Абмеркаванне міграцыйнай палітыкі ў Бундэстагу 29 студзеня. Фота: Michael Kappeler / dpa / picture alliance
podpis źródła zdjęcia

Рэзалюцыю аб увядзенні больш строгага кантролю за мігрантамі і прасіцелямі прытулку ўнёс у Бундэстаг кандыдат у канцлеры ад блоку ХДС/ХСС Фрыдрых Мэрц. З падтрыманнем крайне правых 29 студзеня дакумент займеў перавагу ў тры галасы ў парламенце.

Прапанова Мэрца прадугледжвае ўвядзенне кантролю на сухаземных межах Нямеччыны, адмову ў наданні прытулку на мяжы і затрыманне замежнікаў, абавязаных пакінуць краіну.


Дакумент пакуль мае характар рэкамендацыяў і на гэты момант не абавязковы для выканання.


Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц назваў ініцыятыву Мэрца «сур’ёзнай памылкаю».

,,

«З моманту заснавання Федэратыўнай Рэспублікі больш 75 гадоў назад паміж усімі дэмакратычнымі сіламі існаваў дакладны кансэнсус. У нашым парламенце мы не маем агульных справаў з крайне правымі! Вы парушылі гэты базавы прынцып!», – заявіў Шольц.


Канцлер і ягоныя прыхільнікі выступілі супраць прапанаваных абмежаванняў, сцвярджаючы, што яны парушаюць еўрапейскія нормы і права на прытулак.


Ініцыятыва Мэрца была рэпрэзентаваная пасля інцыдэнту з нападам на групу дзяцей яслевага ўзросту ў Ашафэнбурзе 22 студзеня, калі ад нажавых раненняў загінулі два чалавекі – 41-гадовы мужчына і 2-гадовае дзіця. Падазраваны – малады афганец, які мусіў быў пакінуць Нямеччыну пасля адмовы ў легалізацыі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10