навіны

Падлеткаў будуць судзіць за стварэнне «экстрэмісцкага» фармавання. Рэпрэсіі 29 студзеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: viasna96 / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: viasna96 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Групу падлеткаў абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага» фармавання, у Гомлі і Менску распачынаюць судзіць за «парушэнні на выбарах». Таксама стала вядома, што некаторых палітвязняў за кратамі судзяць у другі і трэці разы. Падрабязней пра рэпрэсіі ў Беларусі 29 студзеня – у нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

ААН: у Беларусі пасля выбараў могуць працягнуцца рэпрэсіі

навіны

26-гадовага беларуса Руслана Зубкова, які вярнуўся з Польшчы ў Беларусь, будуць судзіць у другі раз.


У снежні 2023 года Руслана ўнеслі ў спіс удзельнікаў «экстрэмісцкага» фармавання «Расея – гэта зло» – невялікага тэлеграм-чату на 135 чалавек. У лютым 2024 года Руслан быў абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Калі маладзён вянуўся ў Беларусі і быў затрыманы – дакладна невядома.


У чэрвені 2024 года Зубкова судзілі за «абразу Лукашэнкі». Прысуд невядомы. 10 лютага ў Берасцейскім абласным судзе над беларусам распачнецца новы суд – гэтым разам за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК РБ) і зноў за «абразу Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Працэс будзе весці суддзя Руслана Сянько.


У Віцебскім абласным судзе 29 студзеня пачалі судзіць палітвязня, гаспадара ювелірнай майстэрні «Самародак» Міхаіла Лабаня.


Мужчына займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. У 2022 годзе мужчыну абвінавацілі ў «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) ды асудзілі да 4 гадоў калоніі і буйнога штрафу.


Тэрмін Міхаіл адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Але ў траўні 2024 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. Цяпер Міхаіла пачалі судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»). Справу разглядае суддзя Аляксандр Абашын.


У Гомлі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» «Дух Русі» (арт. 361-1 КК РБ). Імаверныя стваральнікі і ўдзельнікі «фармавання» ўжо шэсць месяцаў знаходзяцца за кратамі, аднак затрыманыя яны былі яшчэ да прызнання тэлеграм-каналау «экстрэмісцкім фармаваннем».


Усе затрыманыя — непаўналетнія. КДБ сцвярджае, што яны стварылі тэлеграм-канал, «накіраваны на рэабілітацыю нацызму».


Нарадзінца ўкраінскага Херсону Сяргея Белага будуць судзіць трэці раз.


Белы амаль усё жыццё пражыў у Беларусі, мае двух няпоўнагадовых дзяцей. Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На «пакаяльным» відэа ён казаў, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).


Наступны суд над Сяргеем адбыўся 27 верасня 2024 года ў Менскім гарадскім рсудзе. Мужчыну абвінавацілі паводле 4 артыкулаў — «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза прэзідэнта» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Вынік суду невядомы.


4 лютага ў судзе Заводскага раёну Менску адбудзецца разгляд ужо трэцяй справы супраць Сяргея. Гэтым разам паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Працэс будзе весці суддзя Жана Хвайніцкая.


Праваабароцнам стала вядома пра шэсць запланаваных на бліжэйшы час адміністратыўных судоў за «парушэнні на выбарах».


3 лютага ў судзе Першамайскага раёну Менску адбудзецца разгляд справы супраць Багдана Літванава – яго будуць судзіць паводле арт. 10.9 КаАП РБ («Парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў»).


Таксама 3 лютага і паводле гэтага ж артыкулу ў Навабеліцкім раёне Гомля будуць судзіць Андрэя Цімашэнку. 4 лютага справу «за парушэнне на выбарах» будзе разглядаць суд Ленінскага раёну Менску ў дачыненні Максіма Біткова.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10