навіны

Афрыканская краіна, з якой хацеў сябраваць Лукашэнка, вярнула візы для беларусаў

пашпарт
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: atta.travel
podpis źródła zdjęcia

З 1 красавіка 2025 года ў аднабаковым парадку з шэрагам еўрапейскіх краінаў, у тым ліку, з Беларуссю, уводзіць візавы рэжым Намібія, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкаму.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Photo by Cheng Xin / Getty Images
Кітай павялічыў бязвізавы транзіт для беларусаў да 10 содняў навіны

Дагэтуль беларусы маглі ездзіць у Намібію без візы, у той час як для грамадзянаў гэтай краіны Беларусь візавы рэжым не адмяняла. Цяпер візы ўводзяцца для грамадзянаў тых краінаў, якія «не адказваюць узаемнасцю на жэст Намібіі па бязвізавым рэжыме», заявіў урад афрыканскай дзяржавы. Такіх краінаў – 31.


Беларусы змогуць атрымаць візу ў Намібію ў адным з дыпламатычных прадстаўніцтваў ці ў консульскіх установах рэспублікі. Турыстычныя візы будуць выдавацца ў самой Намібіі ў міжнародных аэрапортах Уолфіш-Бэй і ім. Хосэа Кутака, а таксама ў памежных пунктах Ашіканга, Транс-Калахары, Араньемунд, Нардовер, Каціма Муліа, на выспах Імпаліла, Нгома і Махемба.


Каштаваць віза будзе 1600 намібійскіх долараў – прыкладна 80 еўраў.


Лукашэнка раней выказваў зацікаўленасць у двухбаковым партнёрстве з Намібіяй і хацеў сустрэцца з прэзідэнтам гэтай краіны, каб абмеркаваць шляхі актывізацыі беларуска-намібійскай супрацы. У снежні 2024 года ён павіншаваў Нятумба Нандзі-Ндаітву з абраннем на пост прэзідэнта Намібіі.


Нандзі-Ндаітва наведвала Менск у кастрычніку 2016 года ў якасці намесніцы прэм’ер-міністра – міністра міжнародных адносінаў і супрацы Намібіі.


Дыпламатычныя адносіны Беларусі з Намібіяй былі ўсталяваныя 21 снежня 2000 года. Амбасадар Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы акрэдытаваны таксама ў Намібіі. Дамоўна-прававая база двухбаковых адносінаў знаходзіцца ў стадыі фармавання. Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж МЗС абедзвюх краінаў аб правядзенні палітычных кансультацыяў, а таксама паміж урадамі аб супрацы ў барацьбе са злачыннасцю.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10