навіны

Літва працягне дзеянне абмежаванняў для беларусаў і расейцаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: tv3.lt
podpis źródła zdjęcia

Урад Літвы на паседжанні 29 студзеня ўхваліў законапраект наконт працягу абмежаванняў для беларусаў і расейцаў. Паводле прэм’ер-міністра Літвы Гінтаўтаса Палуцкаса, пярэчанняў і прапановаў штосьці дадаць у закон не паступіла.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Радыё Свабода

Літва перадумала забараняць уезд аўтаў на беларускіх нумарах, але не ўсіх. Вось што змянілася

навіны

Працягнуць абмежаванні для грамадзянаў Беларусі і Расеі да 2 траўня 2026 года прапанавала ў снежні 2024 года Міністэрства замежных справаў Літвы. Праект яшчэ мусіць быць зацверджаны Сеймам.


Закон «Аб абмежавальных захадах адносна ваеннай агрэсіі супраць Украіны» быў прыняты ў Літве ў 2023 годзе. Ён уключаў у сябе забарону для расейцаў на заезд, набыццё нерухомасці і інш.


У 2024 годзе ў закон унеслі забарону на завоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і харчоў, вырабленых у Беларусі ці Расеі.


Прапаноўвалася таксама абмежаваць беларусам з літоўскім дазволам на жыхарства колькасць выездаў у Беларусь, аднак гэтая ініцыятыва не была прынятая.


Урад Латвіі 18 снежня пастанавіў працягнуць узмоцнены памежны кантроль на мяжы з Беларуссю да 30 чэрвеня 2025 года дзеля захавання недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы, перадухілення пагрозаў дзяржаве, а таксама дзеля перадухілення пранікнення ў краіну асобаў у недазволеным месцы і ў недазволены час.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10