Партызаншчына аб’яднае беларусаў? Лукашэнка загаварыў па-беларуску

Што можа аб’яднаць беларусаў? Зміцер Лукашук лічыць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, а нашая рыса – партызаншчына. Павел Баркоўскі кажа, што падзел беларускага народу – штучны. Аднак чаму Лукашэнка загаварыў па-беларуску? Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

«Калі паглядзець на ўсе сацыялагічныя апытанні, то, напрыклад, сацыёлагі досыць трапна разбіраюць беларускае грамадства на некалькі падгрупаў. І звычайна яны паказваюць, што свядомыя прыхільнікі нацыянальнага Адраджэння, ідэі больш вядомай прадэмакратычнай скіраванасці – гэта адзін невялікі спектр, каля 20-25 %. І прыблізна такі ж адсотак у людзей з кансерватыўна-аўтарытарнымі прыхільнасцямі. І вось гэтыя два полюсы паміж сабой, зразумела, варагуюць, у іх, зразумела, розныя дыскурсы, рознае бачанне будучыні. Але большая частка грамадства – не ў гэтым стане канфлікту. Яе туды сапраўды змушана ўцягваюць», – кажа Баркоўскі.


Аднак што ў такім разе аб’яднае ўсіх беларусаў? І ці магчымае гэта? Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.