навіны

Кіраўнік МЗС Беларусі пахваліўся катастрафічнай залежнасцю ад Расеі ў эканоміцы

img
Міністры замежных справаў Беларусі і Расеі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў у Берасцейскай крэпасці. Берасце, Беларусь. 22 лістапада 2024 года. Фота: Russian Foreign Ministry/Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў паведаміў, што доля Расеі ў замежным гандлі нашай краіны «набліжаецца да 65-70 %», і растлумачыў гэта санкцыямі Захаду. Пра небяспеку такой залежнасці чыноўнік, натуральна, нічога не сказаў.

Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў у інтэрв'ю расейскаму выданню «Известия» нагадаў пра ранейшыя намаганні ўладаў размеркаваць замежны гандаль нашай краіны паміж Расеяй, ЕЗ і астатнім светам роўнымі часткамі. Эканамісты называлі такую дыверсіфікацыю слушнаю: у выпадку якіх-кольвек праблемаў на адным рынку беларускі экспарт не абваліўся б рэзка дзякуючы пастаўкам у іншыя рэгіёны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bangkokbook.ru
Якой была знешняя палітыка Беларусі ў 2024 годзе і куды яна прывяла навіны

«Сёння такой канфігурацыі няма і блізка з увагі на санкцыйныя абмежаванні з боку краінаў Захаду. Сёння гандаль з Расеяй набліжаецца да 65-70 % ад агульнага гандлю Беларусі», – сказаў Рыжанкоў.


Паводле яго, роля Расеі «ў вонкавай палітыцы, у вонкавай эканоміцы заўсёды будзе вызначальнай» для Беларусі.


«Ментальнасць нашых падыходаў да ўсіх рэчаў сучаснасці, ад традыцыйнага ладу сям'і і заканчваючы традыцыйнымі славянскімі праваслаўнымі каштоўнасцямі, таксама немагчыма паўтарыць ані з якім іншым партнёрам», – паразважаў лукашэнкаўскі чыноўнік пра стасункі з шматканфесійнай і шматнацыянальнай Расеяй.


Пры гэтым, як запэўніў Рыжанкоў, шмат якія краіны «старой Еўропы» праяўляюць «усё болей і болей інтарэсу» да гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю:

,,

«Палітычна нам прыходзіць болей і болей сігналаў наконт гатовасці выбудоўваць з намі стасункі. Нягледзячы на ўсё санкцыі, блізу $ 8 млрд – гэта сума нашага гандлю з Еўрапейскім Звязам».


Міністр замежных справаў Беларусі абвінаваціў суседнія краіны ЕЗ у «нагнятанні атмасферы недаверу» і «антыбеларускай рыторыцы ў Еўрапейскім Звязе»:


«Яны там заклікаюць да санкцыяў, кажучы пра нелегітымнасць нашай улады, а пад шумок падгандлёўваюць. То бок вы фармуеце пазіцыю Еўразвязу, прымушаеце пэўныя дзяржавы, што лічацца лакаматывамі ЕЗ, прыпыняць нейкае ўзаемадзеянне, а што ж вы самі?»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay
«Інвестыцыі – добра, толькі не з адной краіны». У чым небяспека засілля расейскіх грошай у Беларусі? навіны

Незалежныя эканамісты па-ранейшаму папярэджваюць пра небяспеку татальнай залежнасці ад Расеі, што вырасла з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Замежны гандаль – важная крыніца валюты, і цяпер на гэты валютны дабрабыт Беларусі можа істотна ўплываць Масква, бо Расея – не толькі галоўны рынак збыту беларускіх тавараў, але і галоўны іх транзіцёр у трэція краіны. Пры гэтым для расейскай эканомікі прадказваюць нялёгкі час: чакаецца запавольванне росту ВУП, што пацягне сцісканне попыту, у тым ліку на імпарт з Беларусі. Такім чынам, перад уладамі ў Менску паўстане пытанне, куды падзець тавары, якія стануць непатрэбнымі ў Расеі.


Сітуацыя ў замежным гандлі Беларусі стала пагаршацца канцы мінулага года. Паводле Нацбанку, за студзень – лістапад імпарт перавысіў экспарт на $ 360,8 млн. Дэфіцыт пакуль не крытычны, але існуе пагроза яго павелічэння з месяца ў месяц. Звычайна краіны кампенсуюць нястачу інвестыцыямі і крэдытамі, а цяпер Беларусі можа памагчы з гэтым, бадай, толькі Расея. І нельга выключаць, што ў пакет з эканамічнай дапамогай Крэмль пакладзе палітычныя патрабаванні.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10