навіны

ЕЗ плануе яшчэ больш абмежаваць імпарт харчоў і ўгнаенняў з Беларусі і Расеі

img
Крама ў Італіі. 24 студзеня 2025 года. Фота: Matteo Della Torre/NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Еўракамісія прапанавала абкласці мытам пэўную сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расеі, а таксама некаторыя азотныя ўгнаенні. У Бруселі тлумачаць гэта двума мэтамі: харчовая бяспека ЕЗ і зніжэнне вайсковага патэнцыялу Расеі.

У паведамленні Еўракамісіі адзначаецца, што пасля канчатковага ўхвалення пастановы на ўвесь сельскагаспадарчы імпарт з Расеі будзе распаўсюджвацца павышанае мыта:


«Мэта прапановы – знізіць залежнасць ад імпарту з Расеі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕЗ уразлівым перад імавернымі прымусовымі дзеяннямі з боку Расеі і такім чынам нясе рызыку харчовай бяспецы ЕЗ».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belarus24.by
Польшча прапанавала ўвесці 30 % мыта на беларускія ўгнаенні навіны

Таксама чакаецца, што расейскі экспарт зазнае страты, і гэта паўплывае на магчымасць Масквы весці вайну супраць Украіны.


Акрамя таго, у Еўракамісіі спадзяюцца на рост вытворчасці ўгнаенняў унутры ЕЗ, дыверсіфікацыю паставак з трэціх краінаў:


«Гэта дазволіць забяспечыць стабільныя пастаўкі ўгнаенняў і, што самае галоўнае, гарантуе, што фермеры атрымаюць іх за даступныя цэны».


У Бруселі падстрахаваліся і прадугледзелі захады падтрымання фермераў, калі цэны на ўгнаенні ўсё ж істотна вырастуць. 


Камісар у справах гандлю і эканамічнай бяспекі Мараш Шэфчавіч запэўніў, што чыноўнікі прымаюць «усе неабходныя захады дзеля абароны ўласнай вытворчасці ўгнаенняў і фермераў»:

,,

«Мы імкнёмся яшчэ больш аслабіць вайсковую эканоміку Расеі, адначасова зніжаем сваю залежнасць, падтрымоўваем нашую прамысловасць і захоўваем глабальную харчовую бяспеку».


Пры гэтым транзіт сельскагаспадарчай прадукцыі і ўгнаенняў з Расеі і Беларусі ў трэція краіны застанецца без абмежаванняў, адзначаецца ў паведамленні. Гэта адпавядае абавязанням ЕЗ у галіне харчовай бяспекі ў свеце.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10