Як каліноўцы ратаваліся ад холаду без тэрмабялізны

Мода паўстанцаў 1863 года – гэта не толькі ўзоры стылю, але і важны элемент гісторыі, які быў часткаю барацьбы за свабоду!

Строй паўстанца, вядома, быў практычным, але меў і сакрэтнае значэнне. Напрыклад, чамара і рагатыўка былі зробленыя такім чынам, каб можна было адрозніць свайго ад чужога. Хоць кожны шыў іх па-свойму – жонка для мужа, сястра для брата, – асноўны стыль заўсёды захоўваўся.

Як адзенне паўстанцаў адлюстроўвала іхную адвагу і змаганне? Як аднаўленне старых тэхнік працы з тэкстылем можа перанесці нас у тыя часы? І як сучасныя мастакі ўключаюць элементы таго часу ў сённяшнюю моду? Пра ўсё па парадку ў новым выданні праграмы«Нітка Зорка».