Вайна

Адзін збілі, а яшчэ восем заляцелі. «Гаюн» раскрыў падрабязнасці прылёту дронаў у Беларусь

Выява беспілотніка «Shahed-136», створаная штучным інтэлектам. Фота: israelnoticias.com / Public Domain / commons.wikimedia.org
Выява беспілотніка «Shahed-136», створаная штучным інтэлектам. Фота: israelnoticias.com / Public Domain / commons.wikimedia.org
podpis źródła zdjęcia

Падчас расейскай атакі на Украіну ў ноч з 27 на 28 студзеня ў Беларусь заляцелі сама меней дзевяць беспілотнікаў. Адзін з іх быў збіты пад Мазыром. Агулам ва Украіну ляцелі 100 дронаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ. Фота: sb.by

«Валодзя, гэта не я!». Навошта Лукашэнка прапанаваў Зяленскаму бамбаваць Мазырскі НПЗ у пачатку вайны

Аналітыка

Як паведамляе «Беларускі Гаюн», уначы было зафіксавана як мінімум 9 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шагэд» у Беларусь з Украіны. Дроны рухаліся курсам на Лоеў, Нароўлю, Мазыр, Гомель і заходзілі ў «беларускі калідор». Першы «шагэд» заляцеў у 23:54 курсам на Лоеў. Далейшыя заходы былі ў: 00:24, 00:39, 00:42 (тры дроны), 01:00 (два дроны) і 01:28.

Дрон, які заляцеў у 00:39 праз вёску Ясянок Нараўлянскага раёну, быў імаверна збіты каля Мазыра беларускім СПА каля 05:55.

На Украіну ляцелі 100 дронаў

Паветраныя сілы ЗСУ заявілі, што расейскія войскі атакавалі Украіну з 21:00 паводле менскага часу. Беспілотнікі ляцелі 100 дронаў з напрамкаў: Арлоў, Бранск, Курск, Мілерава, Прыморска-Ахтарск у Расеі і Чаўда ў Крыме.

Было пацверджана збіццё 65 ударных БПЛА тыпу «шагэд» і беспілотнікаў іншых тыпаў у Кіеве, Харкаве, Палтаве, Сумах, Чарнігаве, Чаркасах, Кіраваградзе, Жытоміры, Днепрапятроўску, Запарожжы, Мікалаеве, Адэсе і Херсонскай вобласці.

Паведамляецца, што 28 беспілотнікаў-імітатараў праціўніка страчаны ў месцы знаходжання, два з іх паляцелі ў напрамку Расеі і Беларусі.

У выніку абстрэлу расейскіх БПЛА ва Украіне былі пашкоджаныя будынкі прыватных прадпрыемстваў, аб'екты інфраструктуры, жылыя і прыватныя дамы, аўтатранспарт у Адэскай, Кіеўскай, Сумскай, Палтаўскай, Чаркаскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай вобласцях.

На Гомельшчыне перыядычна здараюцца інцыдэнты, звязаныя з вайной у суседняй Украіне. Гэтак, у ноч на 5 верасня 2024 года ў ваколіцах Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. 3 кастрычніка дрон упаў у Калінкавічах. Жанчыну, камера на доме якой зафіксавала яго падзенне, затрымалі сілавікі. Над Ельскім раёнам беспілотнік быў збіты ўначы 20 кастрычніка.

У ноч з 7 на 8 студзеня 2025 годажыхары Навабеліцкага раёну Гомля і пасёлку Чонкі позняй ноччу пачулі гук моцнага выбуху. Паводле відавочцы, «бабах моцны быў з боку лесу на поўдзень ад Гомля». Таксама паступіла непацверджаная інфармацыя пра моцны выбух у ваколіцах вайсковага аэрадрому «Зябраўка», што прагучаў днём раней. А ў ноч з 27 на 28 студзеня паведамлялася пра збіццё беспілотніка ў Мазырскім раёне.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10