навіны

Восем ізраільскіх закладнікаў, якіх меўся вызваліць «Хамас», мёртвыя

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: idf.il
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: idf.il
podpis źródła zdjęcia

Ізраіль заяўляе, што васьмёра з рэшты 26 закладнікаў, якіх абяцаў вызваліць «Хамас» падчас першай фазы пагаднення аб спыненні агню ў сектары Газа, мёртвыя.

«Спіс ад «Хамасу» адпавядае выведным звесткам Ізраілю, таму я магу падзяліцца з вамі, што... васьмёра былі забітыя «Хамасам», – сказаў прадстаўнік ураду Давід Мэнсэр, паведамляе Бі-Бі-Сі. – Сем'і былі паінфармаваныя аб становішчы іх сваякоў».

Імёны забітых не называюцца. З пачатку спынення агню 19 студзеня «Хамас» вызваліў сем ізраільскіх жанчын у абмен на больш за 290 палестынскіх зняволеных, якія ўтрымліваліся ў ізраільскіх турмах. На гэтым тыдні чакаецца вызваленне яшчэ шасці.

Самая доўгая арабска-ізраільская вайна, падобна, завяршылася перамір’ем, якое набыло моц 19 студзеня. Хоць сам канфлікт не вычарпаны і перспектываў яго развязання таксама не відаць. Тым не менш ён ужо моцна паўплываў на сітуацыю ў свеце, а дасягнутае перамір’е, магчыма, паказвае, як будуць спрабаваць памірыць Расею з Украінаю.

Падчас першага этапу перамір’я «Хамас» мусіць вызваліць 33 закладнікаў, жывых і мёртвых: жанчын, дзяцей, асобаў сталага веку, хворых і параненых цывільных. У пагадненні падкрэсліваецца, што мэта ўгоды – вызваліць усіх ізраільскіх закладнікаў, як жывых, так і загінулых, прычым не толькі тых, каго захапілі ў «чорную суботу» 7 кастрычніка 2023 года, а і «затрыманыз ува ўсе перыяды».

У адказ плануецца вызваліць з ізраільскіх турмаў 1904 палестынцаў. Сярод іх значная частка адбывае пажыццёвае зняволенне за забойствы або дапамогу забойству. Гэта прадстаўнікі «Хамасу», «Фатху», «Ісламскага джыхаду» ды іншых груповак.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10