навіны

Пакаранні за фота бюлетэняў і пагрозы беларусам замежжа. Рэпрэсіі 27 студзеня

СІЗА № 7 У Брэсце, Беларусь. 14 лютага 2021 года. Фота: Белсат
СІЗА № 7 У Брэсце, Беларусь. 14 лютага 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Хоць міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што ў Беларусі адбыліся самыя спакойныя выбары, ужо ёсць сведкі пра рэпрэсіі праз іх. Адначасова зноў і зноў судзяць адных і тых жа палітвязняў. Падрабязней пра гэта ў штодзённым аглядзе парушэнняў правоў у Беларусі.

Мінімум траіх чалавек будуць судзіць нібыта за парушэнні заканадаўства аб выбарах, паведамляе «Вясна». Справу супраць Сяргея Дулевіча, Сяргейа Шчэмера, а таксама Наталлі Захаравай-Прангішвілі будуць разглядаць у судзе Ленінскага раёну Менска 28 студзеня паводле артыкула 10.9 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян»).


Ім пагражае штраф да 630 рублёў.


Раней ЦВК паведамляў, што людзі фатаграфавалі запоўненыя бюлетэні і спрабавалі вынесці іх з участку. Верагодна, за гэта цяпер людзей і судзяць.


Генпракуратура сцвярджае, што даведалася асобы 365 удзельнікаў акцый за мяжой, якія прайшлі 26 студзеня. Усіх іх збіраюцца прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў парадку спецыяльнай вытворчасці, то бок будуць судзіць завочна. Таксама пагражаюць адабраць маёмасць, у тым ліку, калі яна запісаная на блізкіх.


Шматдзетную маці Юлію Лаптановіч пачалі судзіць у трэці раз, паведамляе «Вясна». Яе ўтрымліваюць за кратамі больш за тры гады і тры месяцы. Напачатку студзеня да «хатняй хіміі» асудзілі яе маці – Таццяну Васільеву, а муж Юліі Ігар Лаптановіч у 2023 годзе цалкам адбыў пазбаўленне волі.


Цяпер Юлію абвінавачваюць паводле артыкула 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Судзіць жанчыну будзе Кацярына Груда.

На акцыі пратэсту беларусаў у Варшаве 26 студзеня 2025 года. Фота: NurPhoto via Getty Images
«Прага да свабоды не знікла». «Самыя спакойныя выбары» як вынік рэпрэсіяў і імітацыі палітыкі навіны

Адміністратара «Падслухана Глыбокае», прадпрымальніка Ігара Шкетава будуць судзіць за пратэсты ў 2020 годзе, піша «Вясна».


Мужчыну затрымалі ў сярэдзіне верасня 2024 года. З ім знялі «пакаяльнае відэа». Цяпер яго абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях»). Справу будзе разглядаць Андрэй Тарасевіч.


35-гадовага гамельчука Юрыя Залатухіна будуць судзіць за «Здраду дзяржаве» (арт. 356 КК). Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Казлоў. Пакуль невядома, у чым дакладна абвінавачваюць мужчыну.


Мяркуючы па сацсетках, жонка Юрыя – украінка Ірына, адзначае «Вясна». Вядома, што Юрый пэўны час працаваў на будоўлі, але інфармацыі пра яго апошняе месяца працы няма.


Фігуранта «справы Ціханоўскага», палітвязня Уладзіміра Кнігу будуць судзіць у чарговы раз, паведамляе «Вясна». Яго ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады. Больш за год і тры месяцы ён без сувязі са знешнім светам.


Летась Уладзіміру дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі») і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Паводле «Вясны», там на яго працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў.


5 лютага суд Барысаўскага раёна будзе разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Працэс будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч. Палітвязню пагражае да 1 года зняволення.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10