навіны

Улады Беларусі выказалі «Google» прэтэнзію наконт «умяшання ў выбары»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Улады Беларусі накіравалі зварот у «Google», паскардзіўшыся на «экстрэмісцкія рэсурсы», якім «Google» нібыта спрыяе ў «інфармацыйных правакацыях супраць Беларусі і выбараў». Пра гэта міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў распавёў расейскаму прапагандысту Канстанціну Прыдыбайлу.

Марату Маркаву, відаць, не спадабалася, што ў «Google» можна знайсці рэсурсы, якія ўлады Беларусі прызналі экстрэмісцкімі.


«Мы накіравалі зварот у "Google", каб звярнуць увагу на тое, што ідзе зусім канкрэтнае парушэнне заканадаўства. Таму што шэраг арганізатараў гэтых мерапрыемстваў – гэта экстрэмісцкія фармаванні, якія судом прызнаныя ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкімі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

«Галоўны мэсанджар вайны». Якое значэнне мае Telegram для Украіны і Расеі?

навіны

Адпаведна, узаемадзеянне "Google" з падобнага роду злачыннымі арганізацыямі прымушае, па-першае, задумацца, а па-другое, вельмі моцна адбіваецца на рэпутацыі самога "Google"», – сказаў Маркаў.


Ён разлічвае, што «Google» гэта ўсвядоміць і прыме «адпаведнае рашэнне».


Міністр інфармацыі дадаў, што Беларусі трэба думаць пра стварэнне аналага расейскаму «Раскамнагляду», каб з'явіўся яшчэ адзін орган, які можа блакаваць непажаданую для ўладаў інфармацыю. Аднак пакуль пра стварэнне «ўмоўнага "Белкамнагляду"» гаварыць рана. Такі орган можа з'явіцца каля 2030 або 2035 года, адзначыў Маркаў.


У пачатку студзеня 2025 года ў Беларусі было 257 «экстрэмісцкіх фармаванняў». У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў больш за 6500 пазіцыяў. Туды ўваходзяць СМІ, кнігі, музыка, старонкі ў сацсетках, тэлеграм-каналы і іншае.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10