На сайт motolko.help пачалася DDOS-атака і зафіксаваная спроба ўзлому днём 27 студзеня, паведамляе праект «МотолькоПомоги». Раней сталася вядома пра ўзлом сайту «BELPOL».
«Для разумення, "хакеры" робяць масаваныя запыты і за кароткі час мы атрымалі 1090 % ад стандартнага дзённага трафіку.
Але ключавое нават не гэта, а тое, што нас спрабуюць узламаць. І мы не думаем, што гэта выпадковасць або супадзенне, пасля таго як учора раніцай быў узламаны сайт "BELPOL"», – піша «МотолькоПомоги».
На сайце «BELPOL» з’явіўся банер у падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі.
«BELPOL» пацвердзіў «Белсату», што сайт арганізацыі сапраўды быў узламаны. Паводле «BELPOL», спробы ўзлому адбываюцца рэгулярна і гэтым разам абарона сайту не справілася. Аднак аніякай крытычнай інфармацыі зламыснікі не атрымалі, сцвярджае «BELPOL»:
«Праз тое што сайт навінавы, ніякай крытычнай інфармацыі, акрамя той, што была апублікаваная, на ім не было. Заявы прыхільнікаў рэжыму дыктатара пустыя».
Арсен Рудэнка belsat.eu