навіны

Запатрабаваныя спецыялісты змогуць атрымаць арэнднае жытло танней – указ

жытло
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Каб утрымаць запатрабаваных спецыялістаў у дзяржаўных арганізацыях, ім дадуць арэнднае жытло танней. Адпаведны ўказ «Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жытла» падпісаны 27 студзеня. Пра гэта паведамляе сайт Аляксандра Лукашэнкі.

Указ вызначае, як будзе размяркоўвацца арэнднае жытло работнікам найбольш запатрабаваных прафесіяў. Раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты будуць вызначаць на месцах пералік спецыялістаў, якія больш за ўсё патрэбныя ў іх рэгіёнах. Такім работнікам будуць даваць арэнднае жытло са зніжкай. Аднак гэта тычыцца толькі спецыялістаў дзяржаўных арганізацыяў. Згодна з указам, каб атрымаць зніжку, трэба хадайніцтва працадаўцы менавіта з дзяржаўных структураў.


Такім чынам улады спрабуюць утрымаць працоўную сілу, якой відавочна не хапае. Яшчэ 1 чэрвеня 2024 года Рэспубліканскі банк вакансіяў паведамляў, што ў Беларусі патрабуецца 154 010 работнікаў. 27 студзеня 2025 года працадаўцы шукаюць ужо 189 778 спецыялістаў. Пры гэтым у банку ёсць рэзюмэ ўсяго толькі 13 622 асобаў.


Улады не хаваюць, што хацелі б утрымаць кадры.


«Указ накіраваны на павышэнне сацыяльнай абароненасці спецыялістаў розных галінаў эканомікі, у тым ліку тых, якія прыбылі для працы паводле размеркавання, і будзе спрыяць іх замацаванню на працоўных месцах», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10