навіны

«Мы не прымаем незаконнай улады Лукашэнкі». Ціханоўская падзякавала ўдзельнікам акцыяў з нагоды «выбараў»

Марш беларусаў супраць бязвыбараў. Варшава, Польшча
Марш беларусаў супраць бязвыбараў. Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Да дня «выбараў» дэмакратычныя сілы зладзілі шэраг акцыяў, і абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам і беларускам за ўдзел у гэтых падзеях. «Вы выйшлі, нягледзячы на запалохванні рэжыму», – падкрэсліла беларуская лідарка.

«Я хачу кожнаму з вас падзякаваць за ўчорашні дзень. Мы разам паказалі, што не прымаем хлусні, гвалту, вайны. Мы не прымаем незаконнай улады Лукашэнкі. Вы выйшлі, нягледзячы на запалохванні рэжыму», – сказала Святлана Ціханоўская.


Абраная прэзідэнтка Беларусі канстатавала, што, калі б не рэпрэсіі, дэманстрацыі адбыліся б у шмат якіх гарадах і мястэчках Беларусі:

,,

«Ведаю, што нас было б у сотні разоў болей – на вуліцах Менску, Салігорску, Рагачова і ўсіх іншых гарадоў Беларусі, – калі б не рэпрэсіі. Але я ведаю, што вы не згаджаецеся з гэтым фарсам, не мяняеце перакананняў і працягваеце супраціў так, як можаце. Я ўсімі вамі вельмі ганаруся».


Марш беларусаў у Варшаве супраць бязвыбараў. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
«Ён прайграў бы нават табурэтцы». Беларусы прайшлі маршам па Варшаве, пратэстуючы супраць выбарчай хлусні на радзіме Рэпартаж

Напярэдадні ў Варшаве адбыўся марш беларусаў супраць гэтак званых выбараў. Акрамя таго, у польскай сталіцы прайшоў фэст «Беларусы годныя лепшага». У абедзвюх падзеях узяла ўдзел Ціханоўская.


Адкрываючы форум, абраная прэзідэнтка канстатавала, што свет не можа быць сфакусаваны толькі на Беларусі, ды заклікала «вяртаць Беларусь у павестку», бо «нам ёсць што паказаць» – і самыя беларусы маюць «заўважаць, што мы робім цікавага». Беларусы здольныя працягваць барацьбу, упэўненая Ціханоўская, бо дэмакратычныя сілы застаюцца адзінымі, будуюць новыя ініцыятывы і прасоўваюць беларускі парадак дня.


А з ініцыятывы Народных амбасадаў беларусы ў шмат якіх краінах зладзілі акцыю «Лукашэнку – у шрэдар». Задума палягала ў тым, каб прапусціць праз машынку загадзя раздрукаваны «бюлетэнь» з апісаннем падзеяў, за якія нясе адказнасць палітык.

Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10