Бульба сталася чэмпіёнам у росце коштаў і ў Беларусі, і ў Расеі, з якой акурат разгарэлася нейкая «фруктовая» вайна ці прымежны канфлікт. Ці згортваецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы?
Ураджай бульбы ў 2024 годзе мінімальны за ўсю гісторыю назіранняў – на чвэрць ніжэйшы, чым у 2023. Гэтая гародніна сталася рэкардсменам у росце коштаў у Беларусі – 32% за год. У Расеі яшчэ больш – 92%.
На дадачу, 21 студзеня адбыўся дзіўны інцыдэнт на беларуска-расейскай мяжы. У Расею не пусцілі партыю турэцкіх грушаў, што ехалі чамусьці менавіта праз Беларусь. Але і ў адваротны бок, у Беларусь, таксама забаранілі праезд чатырох тонаў хурмы і мандарынаў.
,,«На гэтым тыдні да бульбачкі, яблыкаў, цыбулі і капусты, што забаронена свабодна вывазіць у тую ж Расею, дадаліся гліна і пясок… Так – так – так, менавіта пясок і заадно граніт і іншы камень для помнікаў. З чым звязаная забарона – не паведамляецца. Але падкажыце: мы ўсё яшчэ будуем саюзную дзяржаву? Ці ўжо можна замаўляць помнік?» – пытае Аляксандр Кныровіч.
Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:
- Урад склаў невыканальны бюджэт на 2024 год. Гэта вынікае з прагназаваных лічбаў Сусветнага банку
- Колькі грошай беларусы аддаюць на ежу і камуналку
- Чаму ў Беларусі жыве не 30 мільёнаў чалавек? Акадэмія навук РБ знайшла вінаватага
- Рынак таксі стабілізаваўся без умяшання дзяржавы
- Аляксандр Лукашэнка не змог назваць тавар, які адзначыў знакам якасці
- Чаму рэальны вынік выбараў Лукашэнкі не хвалюе ўвогуле нікога ўнутры Беларусі