Каўтун у валасах быў адзнакаю беларуса аж да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Пра яго пісалі Ўільям Кокс, Някрасаў і Сержпутоўскі. Чаму ўзнікала гэтае захворванне і як яно зрабілася брэндам беларусаў, падобных да Боба Марлі? Гісторыя ад праграмы «Вусы Скарыны».
«Каўтун выглядае як досыць непрыемная штука. Гэта пасма з блытаных нямытых валасоў, што зліпаюцца ў камяк на галаве. Прычым каўтун мог быць як адным невялікім, нібы асобная коска, а мог ахопліваць усю галаву і складацца са шматлікіх пасмаў. Звычайна каўтун суправаджаўся запаленнем тлушчавых залозаў на галаве, праз што валасы яшчэ больш зліпаліся. У іх жылі вошы, вакол іх лёталі мухі, ну і выглядала ўсё гэта вельмі часта неэстэтычна», – распавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны», і дадае: «Яшчэ больш ускладняла сітуацыю з каўтуном тое, што ў народзе вакол гэтай з’явы заўсёды было вельмі шмат розных прымхаў і забабонаў. Меркавалася, што ў каўтуне хаваецца чорт ці нейкая іншая хвароба, што апанавала чалавека. Менавіта таму зразаць каўтун было нельга, бо хвароба можа вярнуцца ў цела. Каўтуны часам нават дзялілі паводле полу – на жаночыя і мужчынскія. А яшчэ каўтуны нельга было расчэсваць і мыць таксама, каб не спужаць хваробу».
Але ў чым сапраўдная прычына ўзнікнення каўтуна? Адказ шукайце ў праграме «Вусы Скарыны».