навіны

Вынік рэпрэсіяў. Кіраўнік МУС заявіў, што «такіх спакойных выбараў» у Беларусі ніколі не было

img
Галасаванне на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 26 студзеня 2025 года. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў назваў мінулыя «выбары» самымі спакойнымі ў параўнанні з астатнімі і падзякаваў грамадзянам за «законапаслухмяныя паводзіны».

«Такіх спакойных выбараў, выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь не было. Гэта кажуць і лічбы, пра гэта, самае галоўнае, кажуць людзі», – заявіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў.


Ён адсправаздачыўся, што ніякіх парушэнняў грамадскага парадку «не зафіксавана»:

,,

«Гэта заслуга ўсіх нашых грамадзянаў. Карыстаючыся нагодаю, хачу падзякаваць за законапаслухмяныя паводзіны».


Міністр таксама падзякаваў сваім падначаленым і абвінаваціў «грамадзянаў за мяжою», што тыя «спрабуюць перайначыць абстаноўку, што на сёння ёсць у краіне».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Білборд з партрэтамі кандыдатаў на прэзідэнцтва і заклееным тварам Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні нядзельных выбараў. Менск, Беларусь. 4 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Grits / AP Photo / East News
Выбары-2025: сюрпрызаў не будзе, «усё закатана ў асфальт» навіны

Кубракоў адзначыў, што «якіх-кольвек інцыдэнтаў або парушэнняў грамадскага парадку мы не чакаем».


Маштабныя рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі пяты год, з мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У краіне знішчаная грамадзянская супольнасць, усе апазіцыйныя партыі, незалежныя медыі працуюць з-за мяжы. Хаця палітычныя аналітыкі і не чакалі пратэстаў пасля гэтай кампаніі, улады і сілавікі рыхтаваліся да дэманстрацыяў, ладзілі трэнаванні, а амбасадар Расеі ў Менску Барыс Грызлоў абяцаў дапамогу ў задушэнні акцыяў пратэсту.

Здымакк мае ілюстрацыйны характар. Камунальнік падмятае лесвіцу на Кастрычніцкай плошчы перад вялізным транспарантам аб выбарах прэзідэнта ў Менску, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
«Мы закладнікі ў цэнтры Еўропы». Беларусы пра ціск перад выбарамі Гісторыі

Перад «выбарамі» багата людзей зазнала «прафілактычныя захады». У міліцыю, пракуратуру або да кіраўніцтва ўстановаў і прадпрыемстваў выклікалі ўсіх, хто меў у мінулым затрыманні паводле палітычных артыкулаў ці іншыя падставы для сачэння.


Таксама міліцыянты хадзілі па кватэрах такіх асобаў. Часта людзей прасілі падпісаць дакументы з папярэджаннем перад «выбарамі». Да таго ж супрацоўнікі МУС наведвалі арэндныя кватэры ды прасілі паказаць дамовы арэнды і цікавіліся, «што вы будзеце рабіць 26 студзеня».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10