У Беларусі прайшоў асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня. І праваабаронцы, і шэраг Заходніх краінаў адзначылі, што гэты працэс праходзіць у атмасферы страху. А ўлады з сілавікамі толькі чарговы раз гэта даказалі. «Белсат» расказвае пра парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
У Менску заведзена каля 10 адміністрацыйных спраў за фотаздымку запоўненага бюлетэня. Пра гэта расказаў старшыня Менскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчэковіч.
,,«Калі сям'я фатаграфуе адзін аднаго, мы загадзя просім перавярнуць бюлетэнь, каб яны не траплялі ў катэгорыю парушальнікаў. Але ва ўсіх зафіксаваных выпадках фотафіксацыя адбывалася не выпадкова. Гэта рабілася наўмысна», – заявіў Шчэковіч.
За фота беларусам пагражае штраф да 600 рублёў.
Аляксандр Лукашэнка, якога праўладныя экзітполы абвясцілі пераможцам, запужваў беларусаў, якія выйшлі на акцыі ў замежжы з нагоды выбараў.
«Мы намякнулі, што іх сваякі, бацькі, родныя, блізкія жывуць тут. Вы проста падставіце сваіх людзей. А з вамі мы разбяромся. Яны [патэнцыйныя ўдзельнікі] на гэта адрэагавалі: "Калі вы дурні, ідзіце. А мы не пойдзем. Не жадаем, каб нашыя сваякі падставіліся (яны ў Беларусі жывуць), ды і самі жадаем вярнуцца калісьці краіну. Можа быць, пры гэтым прэзідэнце», – сказаў Лукашэнка.
Таксама беларускія спецслужбы прапаноўвалі грошы актывісту Ільі Дабратвору грошы за здымкі з акцыі беларусаў у Варшаве 26 студзеня. Дабратвор выклаў размову ў Facebook. Яго суразмоўца адзначыў, што здымкі ён усё адно атрымае – ці ад Дабратвора сёння, ці ад іншых людзей заўтра. Патрэбныя фота для таго, каб «зразумець колькасць і пазнаць людзей».
Арсен Рудэнка belsat.eu