На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 85,70 % выбарцаў, якія былі залучаныя ў спісы, паведамляе ЦВК Беларусі.
Самая высокая яўка была ў Магілёўскай вобласці – 92,64 %. Менш за ўсё ў Менску – 69,72 %, сцвярджае ЦВК.

Раней дзяржаўныя СМІ паведамілі вынікі праўладнага экзітполу. Паводле яго, за Аляксандра Лукашэнку нібыта прагаласавалі 87,6 % выбарцаў.
Участкі для галасавання зачыніліся а 20:00. Афіцыйныя звесткі вынікаў галасавання ЦВК мусіць агучыць каля 2-й гадзіны ночы 27 студзеня.
Кандыдат Алег Гайдукевіч ужо павіншаваў Лукашэнку з перамогай. Шэраг заходніх краінаў ды іх прадстаўнікоў заявілі пра непрызнанне выбараў яшчэ да вынікаў ЦВК.
Арсен Рудэнка belsat.eu