навіны

Выбарчы «крынжапад»: яскравыя моманты выбараў у Беларусі

Ствараць атмасферу свята падчас выбараў адпраўляюцца працаўнікі культуры. Фота: Министерство культуры Республики Беларусь / Telegram
Ствараць атмасферу свята падчас выбараў адпраўляюцца працаўнікі культуры. Фота: Министерство культуры Республики Беларусь / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У дзень выбараў улады ўсімі сіламі спрабуюць стварыць атмасферу свята, бо фактычна нічым іншым завабіць на ўчасткі больш не могуць. Выбіраць падчас галасавання беларусы могуць хіба паміж відамі беляшоў, якія прадаюцца ў буфетах на выбарчых участкаў, але не паміж кандыдатамі. 

Мы сабралі для вас самыя цікавыя моманты, звязаныя з днём «пераабрання» Аляксандра Лукашэнкі на сёмы тэрмін.


Безаблічныя лялькі, як і кандыдаты на гэтых выбарах. Фота: Министерство культуры Республики Беларусь / Telegram
Безаблічныя лялькі, як і кандыдаты на гэтых выбарах. Фота: Министерство культуры Республики Беларусь / Telegram

Быў 245-ы, стаў першы

Участку, на якім традыцыйна галасуе Аляксандр Лукашэнка, пастанавілі надаць першы нумар. Як вядома, Лукашэнка заўсёды прыязджае галасаваць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры. Прапагандыст Ігар Тур адзначыў, што раней гэты ўчастак меў іншы нумар, а сёлета, паколькі «ў народзе гэты ўчастак называюць першым» (нагадаем, што «першым» таксама называе Лукашэнку і прапаганда), участку пастанавілі таксама надаць нумар 1 у Цэнтральным раёне Менску. Невялікі штрышок у стварэнні культу асобы ў дзяржаве. 

Даеш масы!

Розныя ўстановы Беларусі відавочна атрымалі разнарадку стварыць карцінку масавага галасавання. Асабліва ганебна глядзяцца фотаздымкі з розных медычных установаў: пачынаючы ад хірургічных аддзяленняў і заканчваючы радзільнямі.

У радзільнях маладых мам прымушаюць пазаваць на камеру для стварэння масавасці на выбарах. Фота: Официальный Минздрав - новости здравоохранения и фармацевтики Республики Беларусь
У радзільнях маладых мам прымушаюць пазаваць на камеру для стварэння масавасці на выбарах. Фота: Официальный Минздрав - новости здравоохранения и фармацевтики Республики Беларусь

Show must go on

Міністэрства культуры паклапацілася пра арганізацыю выступаў артыстаў па ўсёй краіне. Часам яны выступаюць у вельмі нечаканых месцах.

Ствараць атмасферу свята падчас выбараў адпраўляюцца працаўнікі культуры. Фота: Министерство культуры Республики Беларусь / Telegram
Ствараць атмасферу свята падчас выбараў адпраўляюцца працаўнікі культуры. Фота: Министерство культуры Республики Беларусь / Telegram

«Крынжалёт»

«Вось такога незвычайнага выбарца прыкмецілі побач з участкам пад Менскам», – піша адзін з прапагандысцкіх каналаў. Праўда, прыгледзеўшыся да ландшафту, можна заўважыць, што выбарчы ўчастак з-пад Менску перамясціўся няйначай у Татры або Карпаты.


Пераняць найлепшыя рысы лукашэнкаўскай выбарчай сістэмы

Пра гэта заявілі назіральнікі з Зімбабвэ, якія прыехалі ў Беларусь. Акрамя таго, яны адзначылі падабенства ў выбарчым заканадаўстве Беларусі і сваёй краіны.

«Напрыклад, у Зімбабвэ таксама нельга галасаваць за мяжой», – паведамілі назіральнікі.

Трэба зазначыць, што практыку Аляксандра Лукашэнкі ягоны сябар Эмэрсан Мнангагўа пераймае сапраўды вельмі актыўна: падчас апошніх выбараў у 2023 годзе ў краіне былі зафіксаваныя сур’ёзныя парушэнні, а апазіцыя дасюль аспрэчвае вынікі той кампаніі. 

Назіральнікі з Зімбабвэ. Фота: Гродненская правда. Онлайн / Telegram
Назіральнікі з Зімбабвэ. Фота: Гродненская правда. Онлайн / Telegram

Галасаваў за ўсіх

Аляксандр Лукашэнка падчас галасавання сам адказаў на пытанне, якога яму ніхто не задаваў: за каго ён аддаў свой голас.

«Калі вы хочаце спытаць за каго, мушу вам шчыра прызнацца – за ўсіх!» – адказаў Аляксандр Лукашэнка.

З ягонага адказу вынікае, што ён сапсаваў свой бюлетэнь. Бо, нагадаем, у бюлетэнях ёсць імёны пяці кандыдатаў (Аляксандр Лукашэнка і чатыры кандыдаты, якіх часта называюць «спойлерамі»), а таксама графа «Супраць усіх». Опцыі прагаласаваць за ўсіх не прадугледжана. Калі паставіць адзнаку ва ўсіх ячэйках, то бюлетэнь будзе лічыцца несапраўдным. 

Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку. Фота: скрыншот з відэа / АНТ / Telegram
Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку. Фота: скрыншот з відэа / АНТ / Telegram

Умка

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на выбарчы ўчастак разам з сабачкам Умкам, хаця ў ранейшыя электаральныя кампаніі прыязджаў галасаваць разам з сынам Колем.

Пакуль гаспадар быў заняты пазаваннем на камеры, Умка не губляў часу і «памеціў» выбарчы ўчастак.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10