навіны

«Спробы легітымізаваць рэжым Лукашэнкі праваліліся» – Ціханоўская

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Спробы афіцыйнага Менску атрымаць легітымнасць праваліліся, заявіла лідарка дэмсілаў Святлана Ціханоўская. Дэмакратычныя сілы працягнуць сваю працу, дадала яна на брыфінгу ў Варшаве 26 студзеня, паведамляе «REFORM.news».

«Усе спробы легітымізаваць рэжым Лукашэнкі праваліліся. Упершыню дэмакратычныя краіны і міжнародныя арганізацыі не прызналі нявыбары яшчэ да іх правядзення», – сказала Святлана Ціханоўская.


Яна падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы, у тым ліку Аб'яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада, працягнуць падтрымліваць беларусаў і працаваць з замежнымі партнёрамі.


«Дэмакратычныя сілы Беларусі, Аб'яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада працягнуць падтрымліваць беларусаў, прадстаўляць іх інтарэсы і адстойваць нашую дзяржаўнасць. Мы будзем захоўваць адзінства, а таксама каардынаваць нашую дзейнасць з нашымі замежнымі партнёрамі. Я веру, што мы абавязкова разам даможамся таго, каб Беларусь стала незалежнай і дэмакратычнай краінай, таму што беларусы годныя лепшага. Жыве Беларусь!» – сказала Ціханоўская.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10