Аляксандр Лукашэнка падчас галасавання адказаў на пытанне, якога яму ніхто не задаваў: за каго ён аддаў свой голас. І калі ён сапраўды быў шчыры, як заяўляў, то атрымліваецца, што ён сапсаваў свой бюлетэнь.
«Калі вы хочаце спытаць за каго, мушу вам шчыра прызнацца – за ўсіх!» – адказаў Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, што ў бюлетэнях пазначаныя пяць кандыдатаў (Аляксандр Лукашэнка і чатыры кандыдаты, якіх часта называюць спойлерамі). Таксама ёсць графа «Супраць усіх».
Опцыі прагаласаваць за ўсіх у бюлетэнях не прадугледжана. Калі паставіць адзнаку ва ўсіх ячэйках, то бюлетэнь лічыцца несапраўдным.
Выходзіць, Аляксандр Лукашэнка сапсаваў бюлетэнь. Або, калі гэта не так, то, значыць, ён ілгаў, запэўніваючы ў сваёй шчырасці.
На ўчастак Лукашэнка прыехаў разам з сабакам Умкам. У папярэднія гады ён з'яўляўся на ўчастак з сынам Колем.
ЦВК Беларусі заяўляе, што на 10:00 яўка выбарцаў склала 47,56 %.
Раман Шавель belsat.eu