Беларусь перажывае «выбары», а невылечная хвароба Лукашэнкі пагражае беларусам. Яго дыягназ ужо не хаваюць. Дэпрэсія б’е рэкорды, дроны ўжо на ганку, «Google» стварыў квантавы чып, VR-акуляры супраць хваробы Альцгаймера. Новыя тэхналогіі ад праграмы «Навіны з будучыні».
У Беларусі – так званыя выбары. А што прапануюць выбіраць? Ката ў мяшку? Бо даведкі пра здароўе кандыдата Лукашэнкі не паказалі. Мы не ведаем, ці ў стане ён выконваць абавязкі прэзідэнта, прымаць адэкватныя рашэнні ў стрэсавых сітуацыях, калі патрэбныя значныя разумовыя і фізічныя высілкі. Тым больш, што ўсё відавочней становяцца праявы хваробы Лукашэнкі. Адзін з яе найбольш моцных паказальнікаў – трывожны разлад. Пры ім новае выклікае стрэс, пацыенты паўтараюць адное і тое ж, а галоўнае для іх – не развіццё, не змены, а парадак і стабільнасць.
Глядзіце ў новым выданні праграмы Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні».