навіны

Спікерка Еўрапарламенту назвала выбары ў Беларусі фікцыяй

Старшыня Еўрапейскага парламента Рабэрта Мэтсаля ўдзельнічае ў штогадовым пасяджэнні Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, Швейцарыя
Старшыня Еўрапейскага парламента Рабэрта Мэтсаля ўдзельнічае ў штогадовым пасяджэнні Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, Швейцарыя. 23 студзеня 2025 года. Фота: Markus Schreiber / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Рабэрта Мэтсаля звярнулася да беларусаў, паабяцаўшы, што «час дыктатуры скончыцца», і назвала выбары фікцыяй. Святлана Ціханоўская падзякавала ёй за падтрыманне.

Старшыня Еўрапарламенту прысвяціла Беларусі допіс у сацсетцы X.com. Рабэрта Мэтсаля напісала, што заўтрашнія выбары – гэта фікцыя.

,,

«Маё пасланне народу Беларусі: трымайцеся, мы вас падтрымліваем, час дыктатуры скончыцца. Дэмакратыя пераможа».


За гэтае падтрыманне спікерцы Еўрапарламенту падзякавала абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская:


«Вашая салідарнасць нагадвае нам, што дэмакратыя пераможа, і беларусы зоймуць годнае месца ў сям’і свабодных народаў Еўропы».


22 студзеня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам не прызнаваць выбараў у Беларусі. Дакумент не падпісалі Вугоршчына і Славаччына.

Здымакк мае ілюстрацыйны характар. Камунальнік падмятае лесвіцу на Кастрычніцкай плошчы перад вялізным транспарантам аб выбарах прэзідэнта ў Менску, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
«Мы закладнікі ў цэнтры Еўропы». Беларусы пра ціск перад выбарамі Гісторыі

17 студзеня тагачасны дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што выбары ў нашай краіне ва ўмовах рэпрэсіяў не могуць быць свабоднымі і справядлівымі:


«Сістэматычныя намаганні рэжыму Лукашэнкі задушыць любое іншадумства вызначылі вынік выбараў задоўга да таго, як былі ўкінутыя бюлетэні. Беларускі народ пазбаўлены магчымасці выбраць сваіх лідараў і вызначыць уласную будучыню».


У Вашынгтоне асудзілі «спробы ўзаконіць выбары, што не могуць быць свабоднымі».


«Рэпрэсіі выкліканыя слабасцю, а не сілаю. Беспрэцэдэнтныя захады дзеля задушэння любой апазіцыі выразна сведчаць, што рэжым Лукашэнкі баіцца ўласнага народу», – падкрэсліў Блінкен.

Дзяўчына галасуе ў першы дзень датэрміновага галасавання ў Беларусі 21 студзеня 2025 года. Фота: sb.by
Элемент шоу і фальсіфікацыяў. Як у Беларусі прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання навіны

Акрамя таго, на гэтым тыдні Сейм Латвіі апублікаваў заяву з адмоваю прызнаваць легітымнымі выбары ў Беларусі, а Сейм Польшчы ўхваліў адпаведную рэзалюцыю, у якой цяперашняя кампанія ў нашай краіне называецца «спробаю легітымізаваць дыктатуру». У дакуменце адзначаецца, што вынікі галасавання не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю, бо не створаныя ўмовы для свабодных і сумленных выбараў.


А ў МЗС Украіны заявілі, што ў Кіеве цяпер не бачаць аніякіх перадумоваў для аднаўлення кантактаў з Лукашэнкам, таму пытанне прызнання ягонай легітымнасці пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў для Украіны не актуальнае.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10