Паводле ЦВК, за чатыры дні датэрміновага галасавання яўка на «выбарах» ледзь не дацягнула да 36 %. Такіх высокіх паказнікаў у Беларусі раней не было. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у каментары «Белсату» назваў рэкордную лічбу «лагічнаю для пануючага рэжыму».