навіны

Памілаваны палітвязень, асуджаны на 5 гадоў за данаты

img
Настасся і Часлаў Канановічы. Скрыншот: glav_tur / Telegram
podpis źródła zdjęcia

На волю выйшаў палітвязень Часлаў Канановіч. Ён правёў за кратамі паўтара года з прызначаных пяці. Відэа з Чаславам і ягонай жонкаю Настассяй апублікаваў прапагандыст Ігар Тур.

У снежні 2023 года суддзя Менскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка прызначыў Чаславу Канановічу 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў «фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні». 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Таму, хто данаціў у полк Каліноўскага, далі больш гадоў калоніі, чым педафілу. Паглядзелі самыя суровыя прысуды за данаты навіны

Следства сцвярджала, што мужчына зрабіў 10 данатаў на 1200 рублёў палку Каліноўскага.


Праваабаронцы прызналі Канановіча палітвязнем. Ён сядзеў у магілёўскай калоніі.


Сёння прапагандыст Ігар Тур апублікаваў відэа, запісанае сужэнцамі – Чаславам і Настассяю – каля выбарчага ўчастка.


«Наша Ніва» згадвае, што Часлаў дзеля змякчэння прысуду зрабіў некалькі ахвяраванняў у падкантрольныя ўладам дабрачынныя арганізацыі, а таксама ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. 


Пра памілаванне Часлава прасіла ягоная жонка.


Цяпер у Беларусі паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» 1246 палітвязняў; паводле ініцыятывы «Dissidentby» – 1359.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10