навіны

«Хамас» вызваліў яшчэ чатырох закладніц, яны вярнуліся ў Ізраіль

Вызваленне ізраільскіх закладніц. Крыніца: скрыншот відэа, Ближний В. (мои 5 агорот) / Telegram
Вызваленне ізраільскіх закладніц. Крыніца: скрыншот відэа, Ближний В. (мои 5 агорот) / Telegram
podpis źródła zdjęcia

25 студзеня адбылася перадача чатырох ізраільскіх закладніц, якія ўтрымліваліся ў палоне «Хамасу». 

Вынік авіяудару Ізраіля. Сектар Газа, 16 студзеня 2025 года. Фота: Hasan N. H. Alzaanin/Anadolu via Getty Images
Вайна з «Хамасам»: Ізраіль не выйграў, але прайграў Іран Аналітыка

Закладніц перадавалі прадстаўнікам Чырвонага крыжа на плошчы Фаластын у Газе. Вядомыя імёны маладых дзяўчат, гэта 19-гадовая Ліра Эльбаг, а таксама 20-гадовыя Карына Арыеў, Наама Леві і Даньела Гільбоа. Яны былі захопленыя баевікамі «Хамасу» падчас нападу на тэрыторыю Ізраілю 7 кастрычніка 2023 года.

Маладых дзяўчат апранулі ў вайсковую форму. Як адзначаюць некаторыя крыніцы, гэта было зроблена наўмысна прадстаўнікамі «Хамасу», каб падкрэсліць легітымнасць іх захопу. Папярэдне меркавалася, што адна з закладніц выступіць з прамоваю (магчыма, ад яе чакалі словаў падзякі за вызваленне, адрасаваных прадстаўнікам «Хамасу»), але гэтага не адбылося.

Паводле паведамленняў Чырвонага Крыжа, стан усіх чатырох дзяўчат добры, патрэбы ў рэанімацыі няма. Пазней іх перадалі прадстаўнікам Цагаль.

Паведамляецца, што ў абмен на закладніц ізраільскі бок мае вызваліць 180 палестынскіх зняволеных.

Гэта ўжо другі абмен, які прайшоў паміж Ізраілем і «Хамасам»: у ноч на панядзелак Ізраіль вызваліў 90 палестынскіх зняволеных у абмен на трох ізраільскіх закладніц. Абмен адбыўся ў выніку ўгоды аб прыпыненні агню, што зацвердзілі ў ноч на 18 студзеня 2025 года.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10