навіны

Актывізацыя баявых дзеянняў у Конга і ахвяры апоўзня ў Інданезіі. Фатаграфіі тыдня

Разбурэнні пасля расейскай атакі ад артылерыі і авіяцыі ў Канстанцінаўцы. У выніку ўдару адзін чалавек загінуў, некалькі пацярпелі. У Канстанцінаўцы з 15.00 да 11.00 дзейнічае ўзмоцнены каменданцкі час. За чатыры гадзіны дня людзі мусяць навесьці парадак у разбураных расейскімі ўдарамі дамах, набыць ежу, набраць вады – цэнтралізаванае водазабесьпячэньне з перабоямі. Канстанцінаўка, Данецкая вобласць, Украіна
Разбурэнні пасля расейскай атакі ад артылерыі і авіяцыі ў Канстанцінаўцы. У выніку ўдару адзін чалавек загінуў, некалькі пацярпелі. У Канстанцінаўцы з 15.00 да 11.00 дзейнічае ўзмоцнены каменданцкі час. За чатыры гадзіны дня людзі мусяць навесьці парадак у разбураных расейскімі ўдарамі дамах, набыць ежу, набраць вады – цэнтралізаванае водазабесьпячэньне з перабоямі. Канстанцінаўка, Данецкая вобласць, Украіна. 23 студзеня 2025 года. Фота: Jose Colon / Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Жыццё гораду Канстанцінаўка на Данеччыне пад штодзённымі ракетнымі абстрэламі, актывізацыя баявых дзеянняў у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, новыя лясныя пажары ў Каліфорніі, інагурацыя Дональда Трампа ў якасці 47-ага прэзідэнта Злучаных Штатаў – сабралі галоўныя здымкі тыдня.

Абраны прэзідэнт Доналд Трамп рыхтуецца да 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне, ЗША. 20 студзеня 2025 года. Фота: Kenny Holston / The New York Times / AP / East News

Жанчына чакае навінаў ад памежнай службы для легальнага ўезду ў ЗША ў рамках праграмы CBP One па гуманітарнаму паролю. Дональд Трамп у якасці новага прэзідэнта ЗША абвясціў надзвычайнае становішча на паўднёвай мяжы ЗША і загадаў вайскоўцам «закрыць межы» праз паток наркотыкаў, кантрабанду людзей і злачынствы, звязаныя з перасячэннем мяжы. Тыхуана (Tijuana), штат Ніжняя Каліфорнія, Мексіка. 20 студзеня 2025 года. Фота: Guillermo Arias / AFP / East News

Мужчыны разам са сваімі вярблюдамі чакаюць удзелу ў гонках на вярблюдах прыкладна ў 40 кіламетрах на захад ад Дохі, Катар. 22 студзеня 2025 года. Фота: Karim Jaafar / AFP / East News

Мотатаксі вязуць праўрадавых апалчэнцаў да ўезду ў горад Саке, за 25 км на паўночны захад ад Гомы. Актывізацыя баявых дзеянняў на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з удзелам недзяржаўнай узброенай групоўкі «M23» прывяла да вымушанага перасялення насельніцтва. Прэс-сакратар Упраўлення ААН па правах чалавека адзначыла, што канфлікт у ДРК адрозніваецца высокім узроўнем сэксуальнага гвалту. Сака, ДРК. 23 студзеня 2025 года. Фота: Michael Lunanga / AFP / East News

Прыхільнікі прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўдзельнічаюць у мітынгу каля Канстытуцыйнага суда. Упраўленне па расследаванні карупцыі сярод высокапастаўленых чыноўнікаў (CIO), перадало справу ў пракуратуру і папрасіла вылучыць Юн Сук Ёлю абвінавачанні ў мецяжы і злоўжыванні ўладай пасля ўвядзення ваеннага ставішча ў краіне. Сеул, Паўднёвая Карэя. 23 студзеня 2025 года. Фота: Anthony Wallace / AFP / East News

Палестынцы вяртаюцца дадому пасля пагаднення аб спыненні агню днём раней паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай «Хамас»‎. У рамках першай фазы перамір'я ў Ізраіль вярнуцца 33 з 98 заложнікаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў сектары Газа. У першы дзень «Хамас» вызваліў трох жанчын: Ромі Ганен, Эмілі Дамары і Дорон Штэйнбрэхер. Рафах, сектар Газа. 20 студзеня 2025 года. Фота: Bashar Taleb / AFP / East News

Бацька нясе цела сваёй паўтарагадовай дачкі, якая загінула ў выніку апоўзня, выкліканага моцнымі дажджамі. Сотні ратавальнікаў шукалі скрозь густы бруд і смецце ахвяраў апоўзня, які забіў па меншай меры 25 чалавек. Касімпар (Kasimpar), Цэнтральная Ява, Інданезія. 22 студзеня 2025 года. Фота: Devi Rahman / AFP / East News

Пажарны Джошуа Кэры (Joshua Cari) змагаецца з лясным агнём каля адасобленай мясцовасці Бонсал (Bonsall), штат Каліфорнія, ЗША. 21 студзеня 2025 года. Фота: Noah Berger / AP Photo / East News

У сераду, 22 студзеня, у 80 кіламетрах ад Лос-Анджэлеса ўспыхнуў новы лясны пажар «Х'юз», які імкліва распаўсюдзіўся на тэрыторыі плошчай больш за 38 квадратных кіламетраў. Больш за 30 тысяч чалавек атрымалі распараджэнне аб абавязковай эвакуацыі.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10