Разам з маці ягонага Колі і іншымі паплечнікамі ён назіраў за канцэртам у сваю падтрымку.
24 студзеня ў «Менск-Арэне» праходзіў апошні канцэрт у рамках так званага «Марафона адзінства» — перадвыбарчага канцэртнага тура па гарадах Беларусі, які арганізоўвала ягоная нявестка, Ганна Лукашэнка.
За канцэртам у «Менск-Арэне» ён назіраў разам са сваім блізкім колам. Сярод іх «Наша Ніва» заўважыла Ірыну Абельскую — былога лекара Лукашэнкі і меркаваную маці ягонага малодшага сына, Мікалая. У 2020 годзе была адной з стваральнікаў элітнай гімназіі ў Драздах, зараз з'яўляецца дэлегаткай усіх Усебеларускіх народных сходаў і галоўным ўрачом «Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра» пры кіраўніцтве справамі Лукашэнкі.
Раней Лукашэнка ніколі публічна не з’яўляўся побач з Абельскай.
Праворуч ад яго быў Коля Лукашэнка, асабістая доктарка Святлана Канашэнка, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ксенія Санковіч, прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.
Па левую руку яд Аляксандра Лукашэнкі сядзеў Віктар Шэйман, Ірына Абельская, яе сын-афтальмолаг Дзмітрый Абельскі з сваёй дзяўчынай, пластычным хірургам Дзінай Эль-Дзіэфі Фейсал.
У нізе сядзелі ягоны «гаманец» Сяргей Цяцерын, былы галоўны трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі і член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў, дырэктарка Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч і былая гімнастка Любоў Чаркашына.
Тэса Анэйда belsat.eu