У раёне вуліцы Алтайская ў Завадскім раёне Менску адбыўся злом трубаправода, у выніку якога маглі сцекчы сцёкавыя воды.
«23 студзеня адбыўся злом ведамаснага каналізацыйнага трубаправода (ЦЭЦ-3 РУП «Мінскэнерга»). Уласнікам аператыўна прынятыя меры па прадухіленні ўцечкі сцёкавых вод. Іншыя спажыўцы не пацярпелі. На 19:00 24 студзеня рамонтныя работы завершаныя», — заяўляе першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Завадскога раёна Дзмітрый Марцінкевіч.
Акрамя таго, ён падкрэсліў, што інфармацыя з Тык-Току пра аварыю калектара ў мікрараёне Дражня, якая з'явілася раніцай, няправільная.
Тэса Анэйда belsat.eu