Як абкрадаюць Беларусь – у праграме «Прасвет».
Віктар Шэйман і Аляксандр Лукашэнка абкрадаюць Беларусь. Як працуюць іхныя нелегальныя схемы? Як і на чым Шэйман зарабляе ў Афрыцы? Што яны хаваюць у падатковым выраі на Сэйшэлах? Пра ўсё гэта ў інтэрв’ю са Станіславам Івашкевічам, кіраўніком Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Чаму Лукашэнка раскрытыкаваў рашэнні Трампа і як прэзідэнт ЗША можа ўдарыць па рэжыме?
«80 гадоў, ну колькі можна?!» Не, гаворка зусім не пра сёмы тэрмін Лукашэнкі. Гэтак менскі дыктатар абураецца з паводзінаў новаабранага прэзідэнта ЗША Доналда Трампа. Гэтую выбарчую кампанію лукашэнкаўская прапаганда каментавала вельмі асцярожна. Не вытрымаў сам нелегітымны. Пры гэтым ягоную рыторыку нельга назваць зусім агрэсіўнай. Тут, як заўжды, варта чытаць паміж радкоў. Гэта мы і зрабілі. Што выйшла – у нашым сюжэце.
Бязвыбары Лукашэнкі: хто іх прызнае?
Выбары – фальшывыя, Лукашэнка – незаконны.
Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю ў справе Беларусі, падобны дакумент ухваліў і Сенат Польшчы. Віншаванні з «элегантнай перамогай» дыктатар атрымае хіба што толькі з боку сваіх хаўруснікаў з ЕАЭС ці АДКБ. Да таго ж павеяла прахалодай і з Усходу – ні табе абяцанага візіту ў Кітай, ні запрашэння з КНДР. Падрабязней – у сюжэце Віталя Бабіна.
Чаму Лукашэнка моцна эканоміць на войску і чаму імітацыя выбараў – гэта параза стратэгіі Лукашэнкі яшчэ да завяршэння галасавання? Аўтарская рубрыка Змітра Міцкевіча. Разбор прапагандысцкага фільму «Бяспека – сінонім Беларусі».
Святлана Ціханоўская трэці раз у Давосе на Міжнародным эканамічным форуме. Лукашэнку туды ані разу не клікалі.
Падзею з удзелам міжнародных лідараў наведаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Цікава, што Доналда Трампа ў Давосе не было, бо акурат у гэты час у яго была інаўгурацыя. Але і так адною з галоўных тэмаў было пытанне міру. У сюжэце Насты Ільіной.