Гэта іншае. Як прапагандысты апраўдваюць зігаванне Маска

Шмат з тых, хто назіраў за інаўгурацыяй (не толькі амерыканцы) пачалі вінаваціць Маска ў выкарыстанні нацыстоўскага прывітання і пачалі параўноўваць яго ды Трампа з Адольфам Гітлерам. Асабліва з улікам яго гучных заяваў і абяцанняў падтрымкі правым рухам у Еўропе.

І на гэтым фоне вельмі цікавым становіцца тое, што на федэральных расейскіх тэлеканалах зігуючага Маска асуджаць і называць нацыстам чамусьці не сталі. Ды і наогул, гэтаму эпізоду надалі не так ужо і шмат часу: згадалі мімаходзь у навінавых сюжэтах, а ў палітычных ток-шоу хутчэй жартавалі пра зігу і нават прыдумлялі апраўданні выканаўцу такога жэсту. Тут важна прагаварыць: Расея ва Украіне, паводле афіцыйнай версіі Крамля, змагаецца з нацызмам. Прынамсі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Пуцін казаў менавіта пра гэта.


У эфіры расейскіх тэлеканалаў, да майго вялікага здзіўлення, з «зігі» Маска сенсацыі таксама не зрабілі. У сюжэце пра інаўгурацыю Трампа на «Первом канале», напрыклад, спачатку распавялі пра сенатара Пенсільваніі, які прыйшоў на мерапрыемства ў шортах, пра Джо Байдэна, які нібыта заснуў на ёй. І нават пра тое, што налівалі ў гэты дзень у барах Вашынгтона, ды новых модных трэндах сярод амерыканскай эліты.

На тэлеканале «Россия-1» тэорый аб скаўцкіх вітаннях, мяркуючы па ўсім, не будавалі. І спачатку нават заблюрылі правую руку, якую Маск накіраваў ад сэрца да сонца. Але ўжо ў эфіры праграмы «60 минут» блюр прыбралі і патлумачылі жэст Маска яго эмацыйным станам:

,,

«Вызначыўся Ілан Маск. Праз лішак эмоцый ён зрабіў нешта вельмі падобнае на "рымскі салют". Ударыў сябе ў грудзі і ўзняў руку ўверх».


Таксама ў новым выданні «Лукавых навін»:


  • Ці будзе Пуцін дэнацыфікаваць Амерыку?
  • Указы Трампа прывялі ў захапленне расейскую прапаганду


belsat.eu / МВ