навіны

Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне

Разрабаваны стэнд Херсонскага краязнаўчага музею
Разрабаваны стэнд Херсонскага краязнаўчага музею. Херсон, Украіна. 17 лістапада 2022 года. Фота: Максим Каменєв / Ґрати
podpis źródła zdjęcia

У вялікім расследаванні выявілі трох адказных за вываз каштоўнасцяў. Усе тры – з акупаванага Крыму. Агулам з Херсону вывезлі 33 тысячы гістарычных артэфактаў і мастацкіх твораў.

Украінскае англамоўнае выданне «Kyiv Independent» апублікавала вялікае расследаванне пра раскраданне музеяў у Херсоне. Гэтае ж расследаванне на ўкраінскай мове апублікавала «Українська правда».

Драўляныя шчыты абараняюць помнік Багдану Хмяльніцкаму ад магчымага разбурэння падчас расейскіх ракетных абстрэлаў. Кіеў, Украіна. 16 сакавіка 2023 года. (Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат)
Культурная спадчына Украіны падчас вайны: як яе абараняюць і што было страчана беззваротна навіны

Журналісты расказваюць, што расследаванне было «вялікай авантурай»: з украінскага боку амаль не засталося сведкаў, з расейскага – усё засакрэчана. Давялося некалькі месяцаў шукаць зачэпкі і размаўляць (пад выглядам то расейскага тэлеканалу, то расейскіх следчых) з перабежчыкамі, якія дапамагалі вывозіць каштоўнасці.


Але гаворка была пра адно з наймаштабнейшых злачынстваў: рабаванне музеяў у акупаваным Херсоне, якое называюць адным з найбуйнейшых такіх рабаванняў з Другой сусветнай вайны. Расейскія сілы пры адступленні вывезлі з Херсону больш за 33 тысячы экспанатаў, гістарычных артэфактаў і мастацкіх твораў.


Адказнымі за рабаванне называюць начальніка цэнтру сувязяў Чарнаморскага флоту Расеі (на момант рабавання – каменданта) Дзмітрыя Ліпава, прызначанага Расеяй начальніка аддзелу музейнай справы «Міністэрства культуры» акупаванага Крыму Сяргея Патрушава, а таксама прызначаных Расеяй дырэктараў крымскага музею Херсанэс Таўрыйскі і Музею абароны Севастопалю Алену Марозаву і Міхаіла Смародкіна. Ліпава называюць адказным за бяспеку калекцыі падчас выкрадання, Патрушава – адказным за вываз карцінаў Херсонскага мастацкага музею, а дырэктары крымскіх музеяў займаліся адборам прадметаў з калекцыі краязнаўчага музею. Вываз экспанатаў курыравалі супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расеі.


Расейскія сілы вывозілі каштоўнасці не толькі з Херсону, але і з іншых акупаваных тэрыторыяў. Бі-Бі-Сі яшчэ вясной 2022 года расказвала, як гэта адбывалася на Данбасе і пад Кіевам.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10