навіны

Дзяўчынка скончыла жыццё самагубствам у дзіцячай вёсцы, а педагог-псіхолаг была п’яная

Будынкі дзіцячай вёскі «Вытокі»
Будынкі дзіцячай вёскі «Вытокі». Пасёлак Вопытны, Менская вобласць, Беларусь. Вясна 2020 года. Фота: Алена Сокал / Sb.by
podpis źródła zdjęcia

Дзяўчынка 12 ці 13 гадоў не атрымала псіхалагічнай дапамогі, хоць раней наносіла сабе пашкоджанні. А ў дзень ейнага самагубства підагог-псіхолаг была ў стане алкагольнага ап’янення.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сямігадовая Святлана, якая хварэе на партальную гіпертэнзію, ляжыць у ложку ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі дзіцячага хірургічнага цэнтру. Менск, Беларусь. 14 сакавіка 2006 года. Фота: Ezra Shaw / Getty Images

Чаму беларускія дзеці гінуць часцей? Разбіраліся з экспертамі

навіны

Арганізацыя «BELPOL» падзялілася з выданнем «Zerkalo» лістом намесніка Генеральнага пракурора Максіма Вароніна да віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, у якім апісваецца самагубства дзяўчынкі з «дзіцячай вёскі» (дзіцячага дому, набліжанага да сямейнага тыпу) пад назвай «Вытокі», што ў пасёлку Вопытны пад Бараўлянамі ў Менскім раёне.


З ліста вынікае, што дзяўчынка была ўзростам 12–13 гадоў. Доўгі час жыла з маці, якая піла і «вяла амаральны лад жыцця». Дзяўчынку забралі ад маці, змясцілі ў Менскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр. Там выявілася, што дзяўчынка наносіла сабе пашкоджанні. У ліпені 2023 года дзяўчынку перавялі ў «дзіцячую вёску», залічылі ў бараўлянскую сярэднюю школу № 3.


У лістападзе дзяўчынка скончыла жыццё самагубствам, павесілася.


«Аказанне кваліфікаванай псіхолага-педагагічнай дапамогі не забяспечана, захады ў арганізацыі вольнага часу не прымаліся, – напісаў Варонін. – У дзень гібелі непаўналетняй педагог-псіхолаг знаходзілася на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення».


Паводле яго, педагог-псіхолаг патлумачыла, што ў той дзень ужывала спіртное ў сувязі з вызваленнем сябра з турмы.


Генеральная пракуратура раней адзначалі, што колькасць дзіцячых суіцыдаў у Беларусі расце: за першую палову 2024 года 18 дзяцей скончылі жыццё самагубствам, і гэта напалову больш за той жа перыяд 2023-га. Двум наймаладзейшым дзецям, якія ўчынілі суіцыд, было па 10 гадоў.


***


Тэлефоны даверу і службаў псіхалагічнай дапамогі


  • Кругласутачная экстранная псіхалагічная дапамога дзецям і падлеткам: +375 17 263 03 03.
  • Кругласутачная лінія экстранай псіхалагічнай дапамогі: +375 17 352 44 44, +375 17 304 43 70.
  • Кругласутачная гарачая лінія псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім: 8 801 100 16 11.
  • Крызісная інфармацыйная лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту: +375 17 317 32 32.
  • Менскі гарадскі Цэнтр памежных станаў: +375 17 360 12 70.
  • Мінскі гарадскі клінічны цэнтр псіхіятрыі і псіхатэрапіі: +375 17 399 24 07 (рэгістратура).
  • Кругласуткавая інфармацыйная дапамога людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: +375 17 311 00 00.
  • Telegram-бот бяспталнай псіхалагічнай дапамогі беларусам і ўкраінцам «Давер»: @psiholog2020bot.
  • Telegram-бот праекту псіхалагічнай дапамогі «Псіхолаг побач»: @stranafund_psy_Bot.
  • Сэрвіс «еЗдароўе»: Okdoc.me (з Беларусі – праз VPN).
  • І іншыя кантакты на сэрвісе «Адно вакно» (з Беларусі – праз VPN).


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10