Вайна

Расея і Украіна абмяняліся масавымі атакамі дронаў. На Кіеўшчыне загінулі тры чалавекі, у Разані гарыць НПЗ

Пажар у жылым будынку пасля ўдару расейскага беспілотніка
Пажар у жылым будынку пасля ўдару расейскага беспілотніка. Кіеўская вобласць, Украіна. 24 студзеня 2024 года. Фота: Mykola Kalashnyk / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Расеі налічылі больш за сотню ўкраінскіх дронаў за ноч. Расейская атака дронамі на Украіну распачалася мінулым вечарам, на раніцу трывае.

Уладзімір Пуцін. Фота: Kremlin.ru

Абмежаванне войскаў і адмова ад NATO: Bloomberg пра планы Пуціна на Украіну і Трампа

Вайна

Мяркуючы з паведамленняў Паветраных сілаў Украіны, чарговая расейская атака ўдарнымі беспілотнікамі распачалася каля 22 вечара 23 студзеня і трывае на раніцу 24 студзеня. На момант публікацыі паветраную трывогу абвясцілі ў Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Палтаўскай, Харкаўскай, Луганскай, Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай вобласцях, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.


У Кіеўскай вобласці ў выніку атакі дронамі загінулі тры чалавекі. Адзін чалавек загінуў у пашкоджаным аскепкамі дрона 10-павярховым жылым будынку ў Фастаўскім раёне. Яшчэ два чалавекі загінулі ў Броварах, дзе аскепкі дрона разбурылі жылы будынак.


Пра ахвяраў у іншых вобласцях на момант публікацыі не паведамлялі. Але ў Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці, паводле абласной адміністрацыі, Расея ўчыніла абстрэл з рэактыўных сістэмаў залпавага агню «Град» і цяжкай артылерыі – людзі не пацярпелі, але атака пашкодзіла прадпрыемствы, шматпавярховы і прыватны будынкі, рынак і краму.


За мінулы дзень Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны налічыў 2 расейскія ракетныя ўдары і 58 авіяцыйных удараў сумарна 5 ракетамі і 102 кіраванымі авіябомбамі, пяць тысяч абстрэлаў і 2261 запуск дрона-камікадзэ. У мінулы дзень зарэгістравалі 125 баявых сутыкненняў, палова з таго – на пакроўскім напрамку.


Абноўлена. Паветраныя сілы Украіны падлічылі, што Расея запусціла за ноч 58 беспілотнікаў тыпу іранскіх «Shahed», з іх збілі 25, а яшчэ 27 былі «лакацыйна страчаныя» без шкоды. Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» назірала пралёт праз Беларусь як мінімум пяці дронаў тыпу «Shahed».

Украіна правяла сваю атаку дронамі па тэрыторыі Расеі. Міністэрства абароны Расеі заявіла, што быў перахоплены і знішчаны 121 украінскі дрон, у тым ліку шэсць над Маскоўскай вобласцю (паводле мэра Масквы, адбілі атаку беспілотнікаў на сталіцу). Пазней дадала: яшчэ тры знішчаныя над Ленінградскай вобласцю.


Мяркуючы з відэа расейскіх Telegram-каналаў, у Разамі гарыць нафтаперапрацоўчы завод (уваходзіць у склад канцэрну «Роснефть») і Нова-Разазнская ЦЭЦ паблізу. Атакаваць спрабавалі, падобна, таксама завод «Крэмній» у Бранскай вобласці і нафтаперапрацоўчы завод у Энгельсе Саратаўскай вобласці.


Аб загінулых ці параненых у Расеі не паведамляюць. У час атакі прыпынілі працу дзевяць аэрапортаў, у тым ліку «Унукава» і «Дамадзедава».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10