навіны

У ЗША прыпынілі ўказ Трампа аб абмежаванні грамадзянства па нараджэнні

Сцяг ЗША
Сцяг ЗША. Фота: Vitaly Kushnir / Pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Дзеянне ўказу, які мог бы пазбавіць грамадзянства 150 тысяч чалавек, прыпынілі як мінімум на 14 дзён.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп трымае ліст, які былы прэзідэнт Джо Байдэн пакінуў яму на стале, падчас падпісвання шэрагу выканаўчых актаў у Авальным кабінеце Белага дома. Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША. 20 студзеня 2025 года. Фота: Evan Vucci / AP Photo / East News

Першыя ўказы Трампа мяняюць курс амерыканскай дзяржавы. Што ад гэтага беларусам

Аналітыка

Федэральны акруговы суд у Сіэтле, штат Вашынгтон, пастанавіў 23 студзеня часова заблакаваць указ прэзідэнта Злучаных Штатаў Доналда Трампа аб абмежаванні права на грамадзянства ЗША па нараджэнні ў краіне.


Гэты ўказ Трамп падпісаў сярод дзясяткаў іншых у першы дзень другога прэзідэнцкага тэрміну. Грамадзянства ЗША, згодна Канстытуцыі, атрымлівае любы чалавек, які нарадзіўся на тэрыторыі ЗША, але ўказ уводзіў выключэнне: грамадзянства не змаглі б атрымаць дзеці, у якіх маці знаходзілася ў краіне нелегальна або легальна часова, а бацька пры тым не быў амерыканскім грамадзянінам або не пражываў у краіне пастаянна.


Генеральныя пракуроры 22 амерыканскіх штатаў аспрэчалі гэты ўказ, заявіўшы, што ён пазбавіць грамадзянства каля 150 тысяч дзяцей на год, а гэта можа прывесці да страты базавай аховы здароўя і доступу да прыёмных сем’яў, а многіх зробіць асобамі без грамадзянства.


Чатыры з тых позваў разглядзелі ў Федэральным судзе ў Сіэтле. Федэральны суддзя Джон Коэнур пастанавіў прыпыніць дзеянне ўказу Трампа. Як піша «CNN», дзеянне ўказу прыпынілі на 14 дзён да наступных судовых паседжанняў. Суддзя заявіў, што за больш як 40 гадоў працы ён не можа згадаць справы, у якой «прадстаўленае пытанне было настолькі відавочным», а таксама сказаў, што не можа ўявіць, як будуць даводзіць канстытуцыйнасць указу. «BBC» перадала, што паседжанне цягнулася не больш за 25 хвілінаў.


Калі блакаванне ўказу скасуюць, ён набудзе моц ад 19 лютага. Адміністрацыя Трампа можа аспрэчаць судовае рашэнне ў вышэйшых інстанцыях, у тым ліку Канстытуцыйным судзе. Трамп заявіў, што «канечне ж, мы будзем падаваць апеляцыю».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10